Шаноўнае Спадарства!

Звяртаем Вашу ўвагу,  што ў сувязі з вялікай колькасцю заяў  (12 чалавек на 1 месца) не ўсе жадаючыя былі залічаны на курсы. Усе, хто не быў залічаны, трапляюць у рэзервовы спіс. 

Пры ўзнікненні неабходнасці дапоўніць групы дасланыя заявы будуць разглядацца яшчэ раз на ўмовах першапачатковага набору.

ВЫНІК ПРАЦЫ КВАЛІФІКАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ З’ЯЎЛЯЕЦЦА КАНЧАТКОВЫМ І ПЕРАГЛЯДУ НЕ ПАДЛЯГАЕ.

УСІХ, ХТО НЕ ЗАЛІЧАНЫ НА КУРСЫ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ, ЗААХВОЧВАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ Ў НАСТУПНЫМ ГОДЗЕ.

СПІСЫ ЗАЛІЧАНЫХ НА КУРСЫ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ 
НА  2018-2019 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
МІНСК МАЛАДЗЕЧНА   ВІЦЕБСК   МАГІЛЁЎ Нагадваем, што заняткі на курсах польскай мовы пачнуцца ў кастрычніку, дакладную інфармацыю пра пачатак заняткаў і расклад іх правядзення слухачы атрымаюць па электроннай пошце


Абавязковай умовай удзелу слухачоў у курсах з’яўляецца набыццё неабходнага падручніка за ўласны кошт. Калі Вы залічаны на курсы, але па нейкіх прычынах не зможаце наведваць курсы, ласкава просім паведаміць нам пра гэта па электроннай пошце або па тэлефоне.