30.04.2021 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Польскі гурт VOŁOSI выступіў у рамках святкавання 230-годдзя Дня Канстытуцыі 3 траўня

Выдатны польскі гурт VOŁOSI выступіў 29 красавіка ў Мінску ў рамках святкавання 230-годдзя Дня Канстытуцыі 3 траўня. Праект быў арганізаваны сумесна Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Беларусі, Пасольствам Літвы ў Беларусі і Польскім Інстытутам у Мінску.
Музыкі прадставілі музыку, заснаваную на карпацкіх каранях з элементамі джазавай імправізацыі, насычанай энергіяй року і  надзвычай эмацыянальным пасланнем.
У вечарыне прынялі ўдзел партнёры Польскага Інстытута ў Мінску і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, журналісты.

Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў Рэпартажы з мерапрыемстваў