9.09.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Восем польскіх навел у Мінску

7 верасня ў больш чым 3000 месцаў па ўсёй Польшчы і ў 31 краіне па ўсім свеце, у тым ліку Беларусі, прайшла акцыя “Нацыянальнае чытанне“. У Мінску ў Доме дружбы акцыю ладзіў Польскі Інстытут пры падтрымцы Польскай мацежы школьнай.

У гэтым годзе акцыя пад дэвізам “Літаратура без межаў” атрымала падназву “Класіка польскай навелы”, а для чытання былі абраны 8 навел знакамітых польскіх аўтараў:

Эліза Ажэшка «Добрая пані» (Dobra pani),

Марыя Канапніцкая «Дым» (Dym),

Баляслаў Прус «Шарманка» (Katarynka),

Генрык Сянкевіч «Сахем» (Sachem),

Бруна Шульц «Мой бацька ідзе ў пажарнікі» (Mój ojciec wstępuje do strażaków),

Уладзіслаў Рэймант «Ворыва» (Orka),

Стэфан Жаромскі «Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны…» (Rozdzióbią nas kruki, wrony…),

Генрык Жавускі «Сава» (Sawa).

У чытанні ўзялі ўдзел польскія дыпламаты, беларускія літаратары і культурныя дзеячы, прадстаўнікі польскай меншасці, настаўнікі і выкладчыкі польскай мовы, вучні, студэнты і слухачы курсаў польскай мовы, а таксама беларусы, якія захапляюцца польскай культурай. Удзельнікі чыталі ўрыўкі з твораў на польскай мове або ў перакладзе на беларускую.

Музычна-тэатралізаваную частку стваралі: рэжысёр Андрэй Саўчанка, “Тутэйшы тэатр”, Лабараторыя акцёрскіх курсаў “Арт-Фактар”, музыка — Канстанцін Яськоў, Пафнуцій Кузюкян, сцэнаграфія і касцюмы — Наста Шастак; харэаграфія — Ірына Шырокая.

Дзякуем усім удзельнікам і стваральнікам сапраўднага свята польскай літаратуры і ўжо зараз запрашаем да ўдзелу ў наступным годзе да сумеснага чытання рамантычнай трагедыі Юльюша Славацкага “Баладына”.

Нагадваем, што акцыя “Нацыянальнае чытанне” з 2012 года праходзіць пад патранатам прэзідэнта Польшчы. Яе асноўнай мэтай з’яўляецца распаўсюджванне багацця польскай літаратуры і папулярызацыя чытання.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў Рэпартажы з мерапрыемстваў