Дэкларацыя аб даступнасці вэб-сэрвіса Міністэрства замежных спраў: instytutpolski.pl/minsk

Міністэрства замежных спраў абавязваецца забяспечыць доступ да свайго вэб-сайта ў адпаведнасці з палажэннямі закона ад 4 красавіка 2019 года аб лічбавай даступнасці вэб-сайтаў і мабільных прыкладанняў грамадскіх суб’ектаў. Заява аб даступнасці прымяняецца да вэб-сэрвіса Міністэрства замежных спраў.

Data publikacji strony internetowej: 1.06.2020

Data ostatniej dużej aktualizacji: 1.06.2020

Strona internetowa jest częściowo zgodna z ustawą o dostępności cyfrowej stron internetowych i aplikacji mobilnych podmiotów publicznych z powodu niezgodności lub wyłączeń wymienionych poniżej.

На вэб-сайце могуць знаходзіцца фільмы без субцітраў для глухіх. У выпадку неабходнасці зносін у адной з трох формаў: польская мова жэстаў, моўная сістэма жэстаў, спосаб зносін глуханямых, калі ласка, адпраўце паведамленне на адрас bazi.tlumaczenia@msz.gov.pl.

Заява падрыхтаваная 2020-05-31.

Дэкларацыя складзена на аснове самаацэнкі, праведзенай грамадскім суб’ектам.

На вэб-сайце можна выкарыстоўваць стандартныя спалучэнні клавіш.

Зваротная інфармацыя і кантактныя дадзеныя

Калі ў вас узніклі праблемы з даступнасцю вэб-сайта, калі ласка, звяжыцеся з намі па электроннай пошце redakcja@msz.gov.pl. Вы таксама можаце звязацца з намі па тэлефоне +48 22 523 93 56. Такім жа спосабам можна падаваць заяўкі на прадастаўленне недаступнай інфармацыі і падаваць скаргі на адсутнасць забеспячэння даступнасці.

Кожны мае права выступіць з патрабаваннем забеспячэння даступнасці лічбавага вэб-сайта, мабільнага прыкладання або нейкага іх элемента. Можна таксама накіраваць запыт на доступ да інфармацыі з дапамогай альтэрнатыўнага спосабу доступу, напрыклад, шляхам прачытання недаступнага ў лічбавым выглядзе дакумента, апісання зместу фільма без аўдыёдэскрыпцыі і г.д. Запыт павінен змяшчаць дадзеныя чалавека, які адпраўляе запыт, указанне вэб-сайта або мабільнага прыкладання, пра якія ідзе гаворка, і спосаб кантакту. Калі заяўнік паведамляе аб неабходнасці атрымання інфармацыі з дапамогай альтэрнатыўнага спосабу доступу, то ён павінен указаць зручны для яго спосаб прадастаўлення гэтай інфармацыі. Грамадскі суб’ект павінен выканаць запыт неадкладна, не пазней, чым на працягу 7 дзён з дня атрымання запыту. Калі гэты тэрмін не ўяўляецца магчымым, грамадскі суб’ект неадкладна паведамляе пра гэта заяўніку, калі выкананне запыту будзе магчыма, прычым гэты тэрмін не можа быць большы за 2 месяцы з дня атрымання запыту. Калі прадастаўленне лічбавай даступнасці немагчыма, грамадскі суб’ект можа прапанаваць альтэрнатыўны спосаб доступу да інфармацыі. У выпадку, калі грамадскі суб’ект адмовіць у рэалізацыі патрабавання забеспячэння даступнасці або альтэрнатыўнага спосабу доступу да інфармацыі, заяўнік можа падаць скаргу ў справе забеспячэння даступнасці лічбавага вэб-сайта, мабільнага прыкладання або элемента вэб-сайта ці мабільнага прыкладання. Пасля выканання названай вышэй працэдуры, можна таксама звярнуцца да Упаўнаважанага па грамадзянскіх правах.

Пасля выкарыстання ўсіх магчымасцяў скаргу можна накіраваць да Упаўнаважанага па грамадзянскіх правах.

Архітэктурная даступнасць

Польскі Інстытут у Мінску размяшчаецца ў чатырохпавярховым будынку па адрасе вул. Валадарскага, 6, у якім размяшчаюцца таксама сядзібы іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў (Пасольства Турэцкай Рэспублікі, Пасольства і Консульскі аддзел Славацкай Рэспублікі, Міжнародны валютны фонд, Міжнародны Чырвоны Крыж). Аб’ект займае другі паверх вышэйзгаданага будынка з уваходам з вуліцы праз галоўны вестыбюль.  Акрамя таго, ёсць два службовыя ўваходы з боку ўнутранай паркоўкі (няма пад’ездаў для інвалідных калясак). Інстытут мае два парковачныя месцы. У рамках архітэктурнай даступнасці гарантуецца доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі да галоўнага ўваходу, карыстанне ліфтам і ўезд у памяшканні Інстытута. На тэрыторыі прадстаўніцтва шырыня дзвярных праёмаў і магчымасць перамяшчэння адаптаваныя для сродкаў перасоўвання інвалідаў. Галоўны ўваход у будынак і ўсе ўнутраныя дзверы ў Польскім Інстытуце маюць адпаведную шырыню, аднак яны не адчыняюцца і не зачыняюцца аўтаматычна. Няма пазначаных парковачных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі перад будынкам і на ўнутранай паркоўцы.