17.12.2018 Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Музычна-фільмовы праект «Пан Тадэвуш» у Мінску

Спецыяльны паказ нямога кіно “Пан Тадэвуш” (1928 г., рэж. Рышард Ардыньскі) на завяршэнне святкавання сёлетніх юбілеяў – 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы і 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Гучнымі авацыямі завяршыўся 15 снежня ў мінскім кінатэатры “Масква” паказ першай кінаадаптацыі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”.
Музыку да фільму скампанаваў спецыяльна да гэтай нагоды таленавіты беларускі кампазітар – Канстанцін Яськоў. Акампанемент да фільму стварыў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь – сімфанічны аркестр і хор музычнай капэлы “Санорус”, а за дырыжорскі пульт стаў сам аўтар новага музычнага суправаджэння да фільма.
Двухгадзінная музычна-фільмовая прэм’ера была вельмі цёпла ўспрынята перапоўненай залай кінатэатра «Масква». Апошнім акордам прыгожай аўтарскай музыкі, якая надзвычай трапна адлюстроўвала эмоцыі кожнага фрагменту эпапеі, стала выкананне польскага нацыянальнага гімна хорам “Санорус” разам з экраннымі персанажамі «Пана Тадэвуша».
На мерапрыемстве прысутнічаў Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі, намеснік дырэктара – Дарота Мамай, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і Пасольства Републікі Польшча ў Мінску, журналісты і інш.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў Рэпартажы з мерапрыемстваў