21.11.2018 Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Канцэрт PIANO.PL да 100-годдзя аднаўлення Незалежнасці Польшчы

20 лістапада 2018 г. у Беларускай дзяржаўнай фiлармонiі адбыўся джазавы канцэрт  PIANO.P L, арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску ў рамках культурнай праграмы да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы.

Упершыню на беларускай сцэне выступіла выдатная польская джазавая вакалістка, надзеленая харызмай і неверагодным голасам, кампазітарка і аўтарка песень ДАРОТА МІСЬКЕВІЧ, самы інтрыгуючы ў свеце струнны квартэт ATOM STRING QUARTET і віртуозны піяніст ДАМІНІК ВАНЯ. 
Спявачка выканала праграму, у якую ўвайшлі кампазіцыі легендарных польскіх аўтараў – паэтаў і кампазітараў – Кшыштафа Камеды, Ежы Васоўскага, Зыгмунта Беластоцкага, Збігнева Намыслоўскага, Уладзімежа Нагорнага, Станіслава Сойкі, Гжэгажа Турнау, Эдыты Барташэвіч і інш. у аўтарскай інтэрпрэтацыі Дароты Міськевіч і піяністаў, якія працавалі над прэм’ерным праектам. Канцэрт прайшоў пры поўнай зале і быў вельмі цёпла ўспрыняты мінскім слухачамі.

На канцэрце прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РП у РБ Артур Міхальскі, Дярэктар Польскага Інтытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі, прадстаўнікі беларускага культурнага асяроддзя, дыпламатычнага корпусу, польскай абшчыны, журналісты і інш.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў Рэпартажы з мерапрыемстваў