Выбраныя ўстановы культуры, якія падтрымліваюць папулярызацыю польскай культуры за мяжой:

Нацыянальны інстытут Фрыдэрыка Шапэна займаецца папулярызацыяй ведаў пра Фрыдэрыка Шапэна і яго музыку, прасоўваннем маладых талентаў, публікацыямі, арганізацыяй канцэртаў, канферэнцый, курсаў. Ініцыятар Міжнароднага музычнага фестывалю “Шапэн і яго Еўропа”, а з 2010 года – арганізатар Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна 

http://pl.chopin.nifc.pl/institute/

Міжнародны цэнтр культуры ў Кракаве канцэнтруе сваю навукова-даследчую дзейнасць на праблематыцы культурнай спадчыны ў шырокім разуменні ў актыўным дыялогу з суседзямі Польшчы і са светам, асабліва ў Цэнтральнай Еўропе.  

https://mck.krakow.pl/

Інстытут Адама Міцкевіча папулярызуе польскую культуру на свеце праз арганізацыю культурніцкіх падзей (на дадзены момант 5500 падзей у 70 краінах для прыкладна 52-мільённай публікі на 5 кантынентах) і культурніцкае супрацоўніцтва з іншымі краінамі. 

https://iam.pl/pl

Інстытут кнігі займаецца папулярызацыяй кніг, чытання і прамоцыяй польскай мовы і польскай літаратуры ў свеце. Дзякуючы перакладчыцкай праграме ©Poland за апошнія гады за мяжой было выдадзена звыш 200 перакладаў польскіх кніг. Інстытут з’яўляецца фундатарам узнагароды „Transatlantyk”, якая штогод прызнаецца аўтарам найлепшага перакладу польскай літаратуры на замежную мову.  

https://instytutksiazki.pl/