Інстытут Адама Міцкевіча (IAM) спецыялізуецца на прасоўванні польскай культуры за мяжой шляхам ініцыявання міжнароднага абмену паміж польскімі і замежнымі ўстановамі культуры, сумеснага правядзення мастацкіх мерапрыемстваў, арганізацыі азнаямляльных візітаў і забеспячэння прысутнасці польскіх мастакоў на міжнароднай арэне. Для дасягнення мэтаў Інстытут выкарыстоўвае розныя інструменты, праводзячы мерапрыемствы афлайн (выставы, спектаклі, кінапаказы, канцэрты, выступленні на фестывалях) і анлайн. Дзякуючы супрацоўніцтву з прэстыжнымі замежнымі арганізацыямі, праз рэалізаваныя праекты Інстытут ахапіў 60 млн. замежных атрымальнікаў на 6 кантынентах і ў 70 краінах, у тым ліку ў Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі, Ізраілі, Германіі, Турцыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, на Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Венгрыі, Чэхіі, а таксама ў Кітаі, Японіі і Карэі. https://iam.pl/pl https://iam.pl/en Створаны і кіраваны Інстытутам Адама Міцкевіча сайт Culture.pl – гэта штодзённа актуалізаваны інфармацыйны рэсурс пра польскую культуру. Разам з інфармацыяй пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Польшчы і свеце, вы можаце знайсці на ім шматлікія біяграфіі творцаў, агляды, эсэ, апісанні і інфармацыю пра ўстановы культуры. Партал працуе на польскай, англійскай і рускай мовах, таксама дадаюцца артыкулы на азіяцкіх мовах: кітайскай, японскай і карэйскай. (PL: https://culture.pl/pl EN: https://culture.pl/en RUS: https://culture.pl/ru JAP: https://culture.pl/jp/topic/asia KOR: https://culture.pl/kr/topic/asia CHN: https://culture.pl/zht/topic/asia)
У сферы дзейнасці Міжнароднага цэнтра культуры ў Кракаве (MCK) знаходзяцца гісторыя, мастацтвазнаўства і архітэктура, феномен памяці, захаванне культурнай спадчыны і любыя аспекты, звязаныя з кіраваннем ёй. Дзякуючы ўнёску ў міжнародную дыскусію на тэму культурнай спадчыны і яе ролі ў сучасным свеце, а таксама за кошт развітай сеткі кантактаў, MCK рэалізуе місію па ўмацаванні пазіцый Польшчы як важнага суб’екта міжнароднай супольнасці (ЮНЕСКА, Вышаградская група, Барселонскі працэс, Берлінскі працэс) і важнага партнёра ў культурным і інтэлектуальным супрацоўніцтве. MCK праводзіць маштабную выставачную дзейнасць і ладзіць міжнародныя летнія курсы ў супрацоўніцтве з партнёрамі з Еўропы і ЗША. Ажыццяўляе стыпендыяльную праграму Thesaurus Poloniae, адрасаваную замежным навукоўцам, якія праводзяць даследаванні, прысвечаныя культуры, гісторыі і мультыкультурнай спадчыне Польшчы і Цэнтральнай Еўропы. Акрамя таго, ён з’яўляецца арганізатарам навучання ў аспірантуры па кіраванні культурнай спадчынай – Акадэмія Спадчыны. Цэнтр таксама вядзе шырокую выдавецкую дзейнасць, прыкладам якой з’яўляецца, сярод іншага, польска-англійскі міждысцыплінарны штоквартальны часопіс “Herito. Спадчына, культура, сучаснасць”. Цэнтр таксама з’яўляецца выдаўцом навукова-папулярнай інтэрнэт-энцыклапедыі “Польскі Санкт-Пецярбург” (www.polskipetersburg.pl), а бібліятэка MCK мае багатыя фонды навуковай літаратуры ў галіне культурнай спадчыны. https://mck.krakow.pl/
Нацыянальны інстытут Фрыдэрыка Шапэна (NIFC) з’яўляецца найвялікшым цэнтрам Шапэна ў свеце, які поўна і ўсебакова прасовае, захоўвае, даследуе і распаўсюджвае спадчыну Фрыдэрыка Шапэна. Шматбаковая і разнастайная дзейнасць Інстытута з’яўляецца адказам на творчасць і лёс кампазітара – багаты, неадназначны, які робіць выклік і ставіць задачу наступным пакаленням слухачоў, захопленым гэтай музыкай і асобай. НІФШ з’яўляецца арганізатарам аднаго з найстарэйшых і самых прэстыжных музычных конкурсаў у свеце – Міжнароднага конкурса піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна і ініцыятарам Міжнароднага музычнага фестывалю “Шапэн і яго Еўропа”. Акрамя таго Інстытут суспрацоўнічае з існуючымі ў свеце шапэнаўскімі конкурсамі ў рамках створанай платформы пагаднення і супрацоўніцтва арганізатараў конкурсаў – Chopin Competitions Conference. http://pl.chopin.nifc.pl/institute/
Галоўнай мэтай Інстытута кнігі (IK) з’яўляецца прамоцыя польскай літаратуры ў свеце, а таксама папулярызацыя кніг і чытання ў Польшчы. Сваёй дзейнасцю на замежных рынках Інстытут кнігі інфарміруе, заахвочвае і пераконвае: перакладчыкаў польскай літаратуры – да перакладаў польскіх кніг, замежных выдаўцоў – да выдання іх перакладаў, а арганізатараў самых цікавых літаратурных мерапрыемстваў – да ўключэння ў сваю праграму пісьменнікаў з Польшчы. Установа вядзе перакладчыцкую праграму ©Poland, а таксама займаецца арганізацыяй польскіх стэндаў на міжнародных кніжных кірмашах. Інстытут штогод уручае прэмію “Трансатлантык” выбітнаму папулярызатару польскай літаратуры за мяжой. https://instytutksiazki.pl/
Нацыянальная фільматэка – Аўдыёвізуальны інстытут (FINA) займаецца алічбоўкай, зборам, рэстаўрацыяй, а таксама папулярызацыяй польскай аўдыёвізуальнай спадчыны і распаўсюджваннем самых каштоўных узораў кінакультуры. Акрамя таго, прадастаўляючы доступ да архіваў, з’яўляецца партнёрам міжнародных праектаў, якія займаюцца распаўсюджваннем лічбавых архіўных калекцый у розных кантэкстах. FINA мае ў сваіх фондах усе захаваныя творы польскай кінематаграфіі, у тым ліку ўнікальную калекцыю даваеннага кіно. Інстытут спецыялізуецца на захаванні і рэстаўрацыі фільмаў і вытворчасці новых аўдыёвізуальных матэрыялаў (фільмаў, радыё- і тэлепраграм, а таксама кіна- і музычных выданняў). Ён з’яўляецца першым кінаархівам у Еўропе, які запусціў поўны тэхнічны шлях у тэхналогіі 4К. Ён валодае шырокім спектрам прылад і праграмнага забеспячэння, адаптаваных да ўсіх кінафарматаў, якія выкарыстоўваюцца ў польскім прафесійным і аматарскім кінематографе. https://fina.gov.pl/
Інстытут музыкі і танца ў Варшаве (ІМіТ) аказвае падтрымку прафесійным музыкантам, танцорам і мастацкім установам у рэалізацыі іх місіі. Садзейнічае развіццю прафесійнага музычнага і танцавальнага асяроддзя ў Польшчы шляхам арганізацыі Канвенцыі польскай музыкі і Кангрэса танца – мерапрыемстваў, якія адкрываюць шырокую прастору для абмену досведам і паглыбленай аўтарэфлексіі абодвух асяроддзяў. Адначасова ён з’яўляецца арганізатарам тэматычных канферэнцый, майстар-класаў і вучэбных семінараў, адрасаваных прафесіяналам у галіне танца і музыкі. Інстытут апрацоўвае спецыялізаваныя справаздачы і экспертызы, а таксама ўдзельнічае ў абмене інфармацыяй і досведам паміж нацыянальнымі і міжнароднымі галіновымі арганізацыямі.https://imit.org.pl/
Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага (IT) займаецца дакументацыяй, прасоўваннем і актывізацыяй польскага тэатральнага жыцця. Інстытут падтрымлівае публічныя дэбаты пра сучасны польскі тэатр, пашырае перспектывы спадарожнай яму навуковай рэфлексіі, вядзе даследчую і адукацыйную дзейнасць. Ён таксама развівае свае доўгатэрміновыя і шматвектарныя намаганні ў рамках платформы пастаяннага міжнароднага і транснацыянальнага супрацоўніцтва даследчыкаў і мастакоў, зацікаўленых тэатрам, з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён валодае самым шырокім тэматычным архівам у Польшчы, дзе сабрана дакументацыя на тэму сучаснага тэатра. Вядзе найбуйнейшы партал, прысвечаны цалкам польскаму тэатру (www.eteatr.pl), польска-англійскі навуковы часопіс (www.polishtheatrejournal.com) і інтэрнэт-энцыклапедыю польскага тэатра https://www.instytut-teatralny.pl/
Нацыянальны цэнтр культуры (NCK) ініцыіруе і праводзіць шэраг мерапрыемстваў па развіцці і папулярызацыі польскай культуры. Займаецца адукацыйнай, даследчай і вучэбнай дзейнасцю. Ён кіруе агульнанацыянальнымі праграмамі грантаў, стыпендый і культурнымі праектамі, а таксама галерэяй “Кардэгарда”. NCK таксама праводзіць маштабныя цыклічныя мерапрыемствы з удзелам дзеячаў культуры, мастакоў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Прыкладам дзейнасці Цэнтра з’яўляецца фестываль “Усход культуры”, мэтай якога з’яўляецца культурнае супрацоўніцтва гарадоў усходняй Польшчы з краінамі Усходняга партнёрства, а таксама фестываль “Eufonie” – Міжнародны фестываль музыкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, які спасылаецца на традыцыі рэгіянальнай супольнасці і прадстаўляе музыку розных эпох і стыляў. https://www.nck.pl/
Нацыянальны інстытут архітэктуры і горадабудаўніцтва (NIAiU) імкнецца фарміраваць грамадскую свядомасць, прасоўваць архітэктурную і ўрбаністычную культуру і прыкладаць намаганні для захавання нацыянальнай архітэктурнай спадчыны XX стагоддзя. Акрамя таго, Інстытут вядзе даследчую, выставачную, адукацыйную і выдавецкую дзейнасць. Адной з асноўных яго задач з’яўляецца пастаяннае супрацоўніцтва з архітэктарамі, мясцовымі органамі ўлады і карыстальнікамі грамадскай прасторы для павышэння яе якасці, знаходжання балансу ў яе развіцці і пагаднення ў працэсе праектавання і планавання. https://niaiu.pl/
Нацыянальны інстытут спадчыны (NID) з’яўляецца прамоўтэрам польскай спадчыны як у Польшчы, так і за мяжой, шляхам збору і распаўсюджвання ведаў пра спадчыну, фарміравання грамаскай свядомасці ў сферы каштоўнасцяў і аховы культурнай спадчыны. Ён займаецца таксама выданнем экспертыз і меркаванняў адносна дзейнасці, звязанай з помнікамі і аналізам і маніторынгам пагроз для спадчыны. Нацыянальны інстытут спадчыны супрацоўнічае са шматлікімі міжнароднымі ўстановамі і арганізацыямі (у тым ліку ЮНЕСКА), якія займаюцца захаваннем нацыянальнай спадчыны. Акрамя таго ён каардынуе рэалізацыю працэсу прызнання аб’екта помнікам гісторыі, а таксама займаецца на тэрыторыі Польшчы найбуйнейшым у Еўропе грамадска-адукацыйным праектам “Еўрапейскія дні спадчыны” – сумеснай ініцыятывай Рады Еўропы і Еўрапейскага Саюза, мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя помнікаў. https://www.nid.pl/pl/
Нацыянальны інстытут музеязнаўства і захавання фондаў (NIMOZ) спецыялізуецца на зборы і распаўсюджванні ведаў пра музеі і музейныя экспанаты, на стварэнні стандартаў у галіне музеязнаўства і захавання фондаў. Акрамя таго, ён удзельнічае ў вызначэнні напрамкаў развіцця ў галіне кіравання польскімі музеямі і распаўсюджвання ў Польшчы апошніх тэндэнцый развіцця сусветнай музейнай справы. Таксама ён займаецца прасоўваннем на міжнароднай арэне найбольш важных польскіх музейных дасягненняў. Інстытут вядзе выдавецкую дзейнасць і арганізоўвае шэраг навучальных семінараў, накіраваных на павышэнне прафесійнай кваліфікацыі музейных работнікаў. https://www.nimoz.pl/
Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой POLONIKA канцэнтруе сваю дзейнасць на даследаванні, захаванні і папулярызацыі польскай культурнай спадчыны за мяжой. Рэалізаваныя рэстаўрацыйныя, навукова-даследчыя, адукацыйныя і папулярызатарскія праекты аказваюць уплыў як на захаванне матэрыяльнай культурнай спадчыны, так і павышэнне сацыяльнай дасведчанасці аб важнасці яго значэння як значнай часткі еўрапейскай і сусветнай спадчыны, а таксама фарміруючага нацыянальную ідэнтычнасць элемента. Прыкладам міжнароднага супрацоўніцтва з’яўляецца захаванне супольнай культурнай спадчыны Львова. https://polonika.pl/
Польскі інстытут кінамастацтва (PISF) закліканы распаўсюджваць веды пра польскі кінематограф у свеце. Інстытут ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне кіно, у прыватнасці, накіраванае на ініцыяванне сумеснай вытворчасці і прасоўванне кінаіндустрыі. Спецыялізуецца на пашырэнні даступнасці польскіх фільмаў за мяжой і павышэнні пазнавальнасці польскіх фільмаў на міжнародных рынках шляхам арганізацыі аглядаў, рэтраспектыў, спецыяльных паказаў, канферэнцый або выстаў. PISF таксама дае замежныя стыпендыі для падтрымкі творцаў і прафесіяналаў кінематаграфіі ў галіновых мерапрыемствах па ўсім свеце. https://pisf.pl/