Лічбавы нацыянальны музей у Варшаве/ Muzeum Narodowe w Warszawie прадстаўляе 60 тысяч музейных экспанатаў з ліку звыш 800 тысячаў аб’ектаў з музейных калекцый. Тут ёсць шэдэўры польскага жывапісу, скульптуры і графікі, старажытныя насценныя карціны з Фараса, адкрытыя польскімі археолагамі, сярэднявечнае і сучаснае мастацтва. Кожны, незалежна ад таго, дзе жыве, можа адправіцца ў віртуальную экскурсію ў Нацыянальны музей у Варшаве. Вэб-сайт персаналізаваны – карыстальнік можа праглядаць калекцыі з канкрэтнага перыяду альбо выбіраць канкрэтныя шэдэўры, а гісторыю сваіх пошукаў запісаць у сваім профілі на партале.
- Асабліва цікавыя аб’екты знаходзяцца ў раздзеле шэдэўраў/arcydzieła – кажа Караліна Табак, загадчыца аддзела лічбовай і візуальнай дакументацыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. – Мы таксама запрашаем на тэматычныя сцежкі – інтэрактыўныя прэзентацыі музейных калекцый, а таксама да прагляду іншых культурных экспанатаў , такіх як Фарас – скарбы пустыні, Злачынства і смерць, Дзіця, У майстэрні мастака. У Лічбавым Нацыянальным музеі ў Варшаве можна ўбачыць буйны план, напрыклад, карціны Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва”, і націснуўшы на спецыяльныя маркеры, можна ўбачыць прадстаўленых на ёй персанажаў.
Аматары мастацтва могуць спампаваць фота аб’екта, які ім асабліва спадабаецца. На партале фатаграфіі твораў мастацтва суправаджаюцца інфармацыяй пра ўмовы іх выкарыстання, уключаючы аўтарскія правы. Выявы аб’ектаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе (калі прайшло як мінімум 70 гадоў з дня смерці стваральніка), можна загружаць, апрацоўваць і выкарыстоўваць без якіх-небудзь абмежаванняў, таксама ў камерцыйных мэтах. Рэпрадукцыі, размешчаныя на партале Лічбавага Нацыянальгнага музея , можна выкарыстоўваць для стварэння ўласных гаджэтаў.