Усё больш польскіх гарадоў далучаецца да Сеткі творчых гарадоў ЮНЕСКА. Кракаў – Горад літаратуры – старшынствуе ў Кіруючым камітэце Творчых гарадоў ЮНЕСКА і выступае ў якасці прадстаўніка Гарадоў літаратуры ў гэтым камітэце. Катавіцэ – Горад музыкі – першым Горадам музыкі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Лодзь – Горад кіно  з сусветна вядомай кінашколай далучылася да Сеткі творчых гарадоў ЮНЕСКА ў 2017 годзе як трэці польскі горад. 

 Польшча таксама можа пахваліцца 17 аб’ектамі ў міжнародным рэестры “Памяць свету. Кожны з дакументаў і калекцый уяўляе сабой асобны раздзел гісторыі Польшчы. 

 Напрыклад, пра барацьбу палякаў з камунізмам нагадваюць напісаныя на драўлянай фанеры таблічкі з 21 пастулатам гданьскага забастовачнага камітэта, якія захоўваюцца ў Нацыянальным марскім музеі ў Гданьску. Гэта вельмі важны сімвалічны дакумент жніўня 80-х гадоў – падзей, якія адыгралі велізарную ролю не толькі ў працэсе аднаўлення незалежнасці Польшчы, але і ў міжнародным маштабе, у звяржэнні камунізму ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. 

 Іншыя запісы ўключаюць, сярод іншагарукапіс самага знакамітага твора Мікалая Каперніка “De revolutionibus”, які захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, унікальныя калекцыі рукапісаў Фрыдэрыка Шапэна, сабраныя ў Нацыянальнай бібліятэцы і Нацыянальным інстытуце Фрыдэрыка Шапэна, а таксама падпольны архіў Варшаўскага гета (Archiwum Ringelbluma), які захоўваецца ў Габрэйскім гістарычным інстытуце. 

 У спісе Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца шаснаццаць унікальных месцаў з Польшчы, якія абавязкова трэба ўбачыць. Першыя аб’екты – Кракаў і Вялічка – былі ўнесеныя ў спіс у 1978 годзе. Апошні – Кшэмёнкаўскі рэгіён  вобласць дагістарычнай здабычы паласатага крэменю – быў занесены ў 2019 годзе. 

  1. Стары горад у Кракаве

Стары горад у Кракаве быў першым польскім помнікам, уключаным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гандлёвы горад XIII стагоддзя мае самую вялікую ў Еўропе квадратную плошчу (рынак), старадаўнія камяніцы, палацы і цэрквы. 

Пра славутае мінулае Кракава сведчаць: Ягелонскі ўніверсітэт, Каралеўскі замак эпохі Адраджэння і гатычны Вавельскі сабор, у якім пахаваныя каралі Польшчы, а таксама габрэйскі квартал Казімеж, які быў самастойным горадам з Сярэднявечча да XIX стагоддзя. У гарадскі пейзаж Галоўнага рынку ўжо сотні гадоў упісаныя гандлёвыя рады Сукенніцы з дзясяткамі крам, Марыяцкі касцёл з алтаром Віта Ствоша і вежай, з якой гучыць хэйнал, ратушная вежа і маленькі касцёл Святога Войцеха. У 2013 годзе кракаўскі Галоўны рынак быў названы самай прыгожай плошчай у свеце ў даведніку “Lonely Planet”. 

 http://www.krakow.travel/ru/  

 2. Каралеўскія саляныя капальні ў Вялічцы і Бохні

Капальня ў Вялічцы з’яўляецца найстарэйшай дзеючай саляной капальняй у свеце. У ёй можна прасачыць усе этапы развіцця горназдабыўной тэхнікі ў асобныя гістарычныя эпохі. Яна распасціраецца на 9 узроўняў, мае 2040 камер і 360 км шляхоў, якія ўтвараюць таямнічы лабірынт. Наведвальнікі праходзяць міма ўнікальных у сусветным маштабе азёр, выразаных у солі алтароў, скульптур і цэлых падземных капліц з барэльефамі і жырандолямі, якія пераносяць наведвальнікаў у казачны, незвычайны свет. У шахце ёсць падземная пошта, рэстаран, кінатэатр, тэнісныя корты, а таксама санаторый, дзе лечаць алергію і астму. Тут праходзяць канцэрты, тэатральныя спектаклі і балі. Тут знаходзіцца самая глыбока размешчаная ў свеце (каля 125 м) дзіцячая пляцоўка і гасцініца. 

https://www.wieliczka-saltmine.com/  

Саляная капальня ў Бохні пачала працаваць у XIII стагоддзі, на 40 гадоў раней, чым капальня ў Вялічцы. У капальні ёсць унікальныя камеры з характэрнай формай і геалагічным размяшчэннем, як, напрыклад, камера Важын – найбуйнейшае падземнае памяшканне ў Еўропе, зробленае чалавекам, у якім пануе гаючы мікраклімат. Тут можна палюбавацца капліцамі, высечанымі ў скалах. Прывабнымі для турыстаў у шахце ў Бохні з’яўляюцца падземная пераправа на лодках, праезд па падземнай чыгунцы і спуск па самай доўгай горцы (140 м), якая злучае 2 узроўні шахты. 

https://bochnia-mine.eu  

 3. Крыжацкі замак у Мальбарку

Крыжацкі замак у Мальбарку быў пабудаваны на мяжы XIII і XIV стагоддзяў і з’яўляецца самай магутнай гатычнай крэпасцю ў Еўропе. Ён складаецца з трох замкаў і займае 20 га. З 1309 года ён быў рэзідэнцыяй Вялікага магістра нямецкага ордэна (называнага крыжацкім). 

Гэта ўнікальны ў сусветным маштабе архітэктурны твор, з наватарскімі для таго часу тэхнічнымі рашэннямі, асабліва метадам пабудовы скляпенняў, вяршыняў і парталаў, а таксама выкарыстаннем скульптуры і арнаменту. Ужытыя ў Мальбарку рашэнні пасля выкарыстоўваліся не толькі ў многіх замках, пабудаваных тэўтонскімі рыцарамі, але і ў іншых гатычных збудаваннях Паўночна-Усходняй Еўропы. 

У цяперашні час у замку праводзяцца рыцарскія турніры, манументальныя відовішчы, баявыя пастаноўкі, сярод якіх асабліва варта адзначыць уражвальную інсцэнізацыю аблогі Мальбарка. 

http://www.zamek.malbork.pl  

  1. Драўляныя касцёлы паўднёвай Малапольшчы – Бінарова, Блізнэ, Дэмбна, Хачув, Ліпніца Муравана і Сэнкова.

Драўляныя касцёлы на поўдні Малапольшчы паказваюць традыцыю будаўніцтва сярэднявечных рымска-каталіцкіх касцёлаў. Яна заключаецца ў выкарыстанні зрубнай тэхнікі – гарызантальнай кладкі драўлянага бярвення. Гэты метад быў распаўсюджаны з часоў Сярэднявечча ў Паўночнай і Усходняй Еўропе. Пасля нарвежскіх каркасных цэркваў Стаўкіркі малапольскія касцёлы –  найстарэйшы комплекс драўляных бажніц у Еўропе. Унікальныя касцёлы, скарбніцы старажытных карцін і скульптур былі створаны дзякуючы фондам дваранскіх сем’яў. 

Увесь Шлях драўлянай архітэктуры ў Малапольшчы займае на 1500 км. 

 http://www.drewniana.malopolska.pl/   

  1. Мужакоўскі парк

Гэта адзін з самых вялікіх гістарычных паркавых аб’ектаў у Еўропе, у якім рэалізавана кампазіцыйная праграма англійскага ландшафтнага парку. Ён уваходзіць у лік найвыбітнейшых дасягненняў еўрапейскага паркавага мастацтва. Мужакоўскі парк паўплываў на развіццё ландшафтнай архітэктуры ў Еўропе і Амерыцы. Распрацаваны як “карціна, намаляваная раслінамі” , ён выкарыстоўвае прывабную мясцовую расліннасць і запрашае на чароўныя прагулкі. Парк раскінуўся паабапал Лужыцкай Нісы, уздоўж якой праходзіць польска-нямецкая мяжа. Комплекс быў заснаваны прускім прынцам Германам фон Пюклер-Мускаў у 1815-1845 гады, яго плошча складае каля 1000 га, з якіх 800 га размешчаны ў Польшчы. 

Уваход у польскую і нямецкую часткі парка бясплатны. Парк працуе кругласутачна, яго можна наведваць на ровары. 

http://www.park-muzakowski.pl/   

  1. Стары горад у Варшаве

Стары горад у Варшаве з’яўляецца адзіным у свеце прыкладам планавай і поўнай рэканструкцыі помнікаў, якія ўзніклі паміж XIII і XX стагоддзямі. На думку сучаснай кансерватыўнай тэорыі, усякая рэканструкцыя і адбудоўванне – гэта фальсіфікацыя гісторыі. Выключэнне, зробленае для Старога горада, было прадыктавана маральнымі меркаваннямі і жаданнем усяго польскага грамадства адрадзіць з попелу разбураны горад. У 1944 годзе падчас Варшаўскага паўстання больш за 85% Старога горада нямецкія нацысты ператварылі ў руіны. Будынкі разбамбілі, падарвалі. Былі цалкам разбураны каляровыя камяніцы, акружаныя абарончымі мурамі, касцёлы, палацы, рынак, Каралеўскі замак. Рашэнне аб аднаўленні Варшавы як сталіцы дзяржавы было прынята ўжо ў студзені 1945 года. За пяць гадоў, добрасумленна і з захаваннем арыгінальных фрагментаў забудовы, палякі рэканструявалі ўвесь Стары горад. Рэканструкцыя праводзілася па ўзоры захаванай гістарычнай дакументацыі, у тым ліку паводле карцін і малюнкаў Каналета. 

 www.warsawtour.pl   

  1. Стары горад у Замасці

Горад быў заснаваны ў XVI стагоддзі канцлерам Янам Замойскім на гандлёвым шляху, які злучаў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Чорным морам. Ён быў пабудаваны ў чыстым полі, па італьянскім узоры “ідэальнага горада”, у адпаведнасці з горадабудаўнічым і архітэктурным планам Бернарда Маранда з Падуі. Працу архітэктару даручыў Ян Замойскі ў 1580 годзе. 

Замасць па некалькіх прычынах часам называюць “перлінай Рэнесансу”: горад атачаюць тыпова рэнесансныя абарончыя бастыёны, пераважная большасць пабудоў – рэнесансныя камяніцы, а кафедральны касцёл належыць да найвыбітнейшых дасягненняў архітэктуры позняга Адраджэння. 

Сімвалам Замасці з’яўляецца ўвянчаная атыкай ратуша з веернымі лесвіцамі і высокай гадзіннікавай вежай, з якой а 12:00 апоўдні гучыць урачысты хэйнал. 

https://www.poland.travel/en/discover/unesco-sites/old-city-of-zamosc  

 8. Аўшвіц-Біркенаў. Нямецкі нацысцкі канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці ў акупіраванай Польшчы (1940-1945)

Аўшвіц-Біркенаў быў найбуйнейшым цэнтрам забойства, створаным немцамі падчас Другой сусветнай вайны. Гэта сведчанне генацыду, здзейсненага гітлераўцамі падчас Другой сусветнай вайны. Аглядаючы агароджу, калючы дрот, вартавыя вышкі, баракі, шыбеніцы, газавыя камеры, крэматорыі цяжка сабе ўявіць, што гэта “людзі людзям падрыхтавалі гэты лёс”, як пісала польская пісьменніца Зоф’я Налкоўска. Лагер быў пабудаваны ў акупіраванай немцамі Польшчы першапачаткова як канцлагер для палякаў, пазней таксама для савецкіх ваеннапалонных, а затым і для зняволеных многіх іншых нацыянальнасцяў. У 1942-1944 гадах ён стаў галоўным лагерам масавага знішчэння габрэяў. Гістарычныя даследаванні паказалі, што ў канцлагеры загінула 1,5 млн чалавек. 

Музей Аўшвіц-Біркенаў быў заснаваны ў 1947 годзе. Гэта сімвал жахлівай жорсткасці чалавека ў адносінах да чалавека, перасцярога для ўсё яшчэ поўнага перадузятасці свету. 

 www.auschwitz.org.pl  

  1. Драўляныя цэрквыў польскім і ўкраінскім рэгіёнах Карпат.

Цэрквы рубяжа XV-XVI стагоддзяў з’яўляюцца найстарэйшымі аб’ектамі гэтага тыпу, якія захаваліся на тэрыторыі польскіх і ўкраінскіх Карпат і з’яўляюцца выдатнымі ўзорамі лемкаўскай і бойкаўскай культуры. У спіс ЮНЕСКА трапілі 16 святынь, восем з якіх знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. Цэрквы з’яўляюцца дасканалым прыкладам дасягненняў драўлянай царкоўнай архітэктуры сваёй эпохі, уражваюць разнастайнасцю формаў і тыпаў, дасканаласцю цяслярных канструкцыйных рашэнняў і стылістычнымі адметнасцямі – таму яны вылучаюцца на фоне драўлянага сакральнага будаўніцтва астатняй часткі Еўропы. 

 https://www.poland.travel/ru   

 https://whc.unesco.org/en/list/1424/   

  1. Белавежская пушча

Гэта апошні кавалачак некранутай пушчы, якая некалі ахоплівала ўсю Еўропу. 

Белавежская пушча (Белавежскі нацыянальны парк) была ўнесеная ў спіс ЮНЕСКА ў 1979 годзе. У 1992 годзе ахоўная тэрыторыя была пашырана далучэннем тэрыторыі на беларускім баку. Тады быў створаны трансгранічны аб’ект Сусветнай спадчыны “Белавежская пушча / Белавежскі лес”. Апошнім рашэннем Камітэта сусветнай спадчыны ад 2014 года была павялічана ахоўная тэрыторыя да 141 тысячы гектараў па абодва бакі мяжы. Агульная плошча, уключаная ў спіс, разам з буфернай зонай, у цяперашні час складае больш за 308 тысяч гектараў. Таксама змянілася назва ахоўнай тэрыторыі – трансгранічны аб’ект Сусветнай спадчыны атрымаў назву “Белавежскі лес”. У Белавежскім нацыянальным парку жыве найбуйнейшая ў свеце папуляцыя нізінных зуброў. 

 https://www.poland.travel   

  1. Кальварыя Зэбжыдоўска – маньерысцкі архітэктурна-ландшафтны комплекс і паломніцкі парк 

Санктуарый у Кальварыі  Зэбжыдоўскай з’явіўся ў пачатку XVII стагоддзя і быў створаны па ўзоры Крыжовага шляху ў Ерусаліме. Ініцыятарам яго будаўніцтва быў кракаўскі ваявода Мікалай Зэбжыдоўскі. Тут ёсць барочная базіліка з цудоўнай выявай Маці Божай Кальварыйскай, кляштар, ансамбль барочных і маньерысцкіх касцёлаў і капліц. Усе аб’екты і сімвалічныя месцы Страсцей Гасподніх і жыцця Маці Божай маляўніча ўпісаны ў бяскідскі краявід. Святыню пастаянна наведваюць дзясяткі тысяч паломнікаў, асабліва ў Вялікі тыдзень перад Вялікаднем і ў жніўні ў свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. 

http://www.kalwaria.eu/   

  1. Сярэднявечны гарадскі ансамбль Торуня

Торунь быў заснаваны Тэўтонскім ордэнам у XIII стагоддзі. Неўзабаве пасля гэтага горад у якасці члена Ганзы заняў важнае становішча ў галіне гандлю. Пра яго багацце сведчаць велічныя збудаванні XIV і XV стагоддзяў у Старым і Новым горадзе, у тым ліку і Дом Каперніка. Планіроўка рынку і прылеглых камяніц не змянілася за 700 гадоў. Вялікай славутасцю з’яўляецца 15-метровая Крывая вежа, пабудаваная на мяжы XII і XIV стагоддзяў, нахіленая, як знакамітая Пізанская вежа. 

 www.it.torun.pl   

  1. Цэрквы міру ў Явары і Свідніцы

Пабудаваныя ў XVII стагоддзі ў Сілезіі цэрквы з’яўляюцца найбуйнейшымі ў Еўропе драўлянымі культавымі будынкамі з каркаснай канструкцыяй. 

Цэрквы міру ў Явары і Свідніцы – гэта дзве з трох ацалелых пратэстанцкіх святынь, пабудаваных у Сілезіі ў выніку Вэстфальскага міру 1648 года. У выніку Трыццацігадовай вайны (1618-48), якая скончылася ў Сілезіі паразай пратэстантаў, у іх адабралі ўсе цэрквы. Збудаваныя з дрэва і гліны, без вежаў, яны ўражваюць пышнасцю інтэр’ера. Асабліва прыцягваюць увагу багата аздобленыя эмпоры – ложы, прызначаныя для пратэстанцкай шляхты. Царква ў Свідніцы можа змясціць 7,5 тыс. чалавек, а ў Явары – 6 тысяч. 

https://whc.unesco.org/en/list/1054/   

  1. Зала Стагоддзя ў Вроцлаве

Прызнаная амерыканскім Фондам Геці адным з 10 найважнейшых аб’ектаў мадэрнізму XX стагоддзя, Зала Стагоддзя з’яўляецца адным з найбуйнейшых помнікаў Вроцлава. 

Яна была ўзведзена ў 1911-1913 гадах архітэктарам Максам Бергам на тэрыторыі Выставы стагоддзя як шматфункцыянальны будынак для адпачынку. Гэта наватарскае збудаванне ў гісторыі архітэктуры з выкарыстаннем жалезабетону. Пабудаваная ў форме кола з чатырма абсідамі, яна змяшчае цыліндрычную залу на прыблізна 6 тыс.чалавек. Купал мае вышыню 23 метра і ўвянчаны ліхтаром са сталі і шкла. 

 https://www.poland.travel   

  1. Руднік па здабычы свінцовых руд, срэбра і цынку, а таксама сістэма падземнага водазабеспячэння ў Тарноўскіх гарах

Гэта выдатны прыклад ансамбля капальняў вялізнага маштабу, які складаецца з 50 км дрэнажных тунэляў, больш за 100 км тунэляў доступу і шматлікіх камер і свідравін, якія ахопліваюць плошчу 38 квадратных кіламетраў. Комплекс з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найлепей захаваных сетак руднікоў у свеце. Яны ляжаць на Сілезскім узвышшы ў паўднёвай частцы Польшчы, у адной з класічных еўрапейскіх металагенічных правінцый. 

https://www.poland.travel 

https://kopalniasrebra.pl/en/homepage/  

  1. Кшэмёнкаўскі рэгіён дагістарычнай здабычы паласатага крэменю

Дагістарычны горны рэгіён у Кшэмёнках Апатоўскіх знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Свентакшыскіх гор. Старажытныя крэмніевыя руднікі функцыянавалі ў гэтым месцы паміж 3900 г. да н.э. і 1600 г. да н. э. у перыяд ад неаліту да ранняй бронзы. Комплекс у Кшэмёнках з’яўляецца адным з найбуйнейшых вядомых чалавецтву элементаў прамысловай археалагічнай спадчыны прадзеяў. Яго ўнікальнасць заключаецца ў выразным захаванні слядоў дагістарычнай дзейнасці чалавека, засяроджанай на здабычы і перапрацоўцы крэменю на велізарнай плошчы. 

https://whc.unesco.org/en/list/1599/