КЛАСIКА I ДЖАЗ прагучалі 20 студзеня ў Канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа.
Легенда сусветнага джаза, польскі піяніст Лешак Можджэр, бацька якога родам менавіта з Гродна выступіў у сумесным канцэрце з пiяністам-вiртуозам, таксама гродзенцам Кірылам Кедуком.
Музыкаў суправаджаў Мiнскi моладзевы камерны аркестр.
У канцэрце прагучалі шэдэўры класічнай музыкі – Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 Ф. Шапэна, арыя з Сюiты №3 Рэ мажор I. С. Баха, якія перапляталіся са знакамітымі джазавмi iмправiзацыямi Лешэка Можджэра.
У завяршэннi артысты выканалі знакаміты твор В. Лютаслаўскага “Варыяцыi на тэму Паганiнi” для двух фартэпiяна з аркестрам i ўдарнымi iнструментамi.
Падзея адбылася пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне i Польскага Інстытута ў Мінску. Галоўным партнёрам канцэрта выступіла кампанiя “ATLAS” (Польшча).
Гродна, 20.01.2018
Гродна, 20.01.2018
Гродна, 20.01.2018