27 чэрвеня 2018 г. (серада) ў 19:30 у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца канцэрт “Польская харавая музыка XVI–XXI стагоддзяў”
у выкананні знакамітага польскага хора “CAPPELLA CORALE VARSAVIANA”.
Дырыжор – Раман РЭВАКОВІЧ
Творы, якія ўвайшлі ў праграму канцэрта, прадстаўляюцьшырокі спектр польскай сакральнай музыкі a cappella розных эпох і стыляў. Найранейшыя з выбраных твораў належацьда эпохі позняга Рэнесансу — перыяду росквіту Першай Рэчы Паспалітай, штобыла агульным домам многіх народаў, якія пражывалі ў гэтай частцы Еўропы. Часпанавання Ягелонаў, каліПольшча была з’яднана ўніяй з Літвой (адкуль паходзіла гэтая дынастыя), застаўся ў памяці як“залаты век”, калі край лічыўся асабліва талерантным, вольным ад рэлігійныхсутыкненняў і пераследаў. Мяркуецца, што каралю Жыгімонту ІІ Аўгусту,апошняму з Ягелонаў па мужчынскай лініі на польскім троне, належыць выказванне“Я не ўладар вашых сумленняў”, а пры яго двары з поўнай свабодай дзейнічаліспаведнікі дамінуючай рымска-каталіцкай веры, але разам з тым і пратэстанцкіхплыняў (лютэране, кальвіністы, арыяне) і праваслаўя. Менавіта такім “міжнароднымтворцам” быў Вацлаў з Шамотул, адна з найцікавейшых постацяў старадаўняйпольскай музыкі. Ён распачаў кар’еру ў каталіцкай каралеўскай капэле ў Кракаве,адкуль паходзяць яго дасканалыя лацінскія матэты (захаваліся ледзве тры), сяродякіх In te Domine speravi (На Цябе, Госпадзе, надзея мая) – першы польскі твор,надрукаваны ў Заходняй Еўропе (у Анталогіі Thesaurus musicus Бэрга і Нойбэра, Нюрэнбэрг, 1564). Пазней у Вільні Вацлаў паступіў на службу да князя Мікалая Радзівіла Чорнага,аднаго з найбольш вядомых спаведнікаў і абаронцаў пратэстантызму. Верагоднатады ствараліся яго Псалмы ў польскіх перакладах Анджэя Тарлецкага і МікалаяРэя (у т.л. Алілуя, хваліцеПана), а разам з імі прыгожыя мнагагалосныя песні, такія як Хрысце,дню нашай светласці (парафраз лацінскага гімна Christe, qui lux es et dies, верагодна, створаны паэтам Рэфармацыі, “бацькам польскай літаратуры” МікалаемРэем) і Ужо змяркаецца -малітва калі дзеткі спаць ідуць (словы Анджэя Тшэсецкага). Здварамі караля Жыгімонта і кракаўскага біскупа Пятра Мышкоўскага быўзвязаны яшчэ адзін кампазітар, сёння вядомы толькі па адной, але вельмізнакамітай калекцыі- Мікалай Гамулка, аўтар Мелодый на Псалтыр Польскі,выданых у Кракаве ў 1580 годзе. Яна складаецца з адносна простых, але адначасова арыгінальных іарыгінальных чатырохгалосных апрацовак шэрагу псалмоў у польскім перакладзевыбітнага паэта Яна Каханоўскага. Псалтыр Гамулкі — найпрыгажэйшы прыклад дасканалагаяднання якаснай польскай паэзіі Рэнесансу з параўнальна якаснай музыкай. Хацязахавалася толькі невялікая частка з напэўна значна багацейшай кампазітарскайтворчасці таго часу, яе дастаткова, каб засведчыць вельмі высокі ўзровенькультуры перыяду Ягелонаў.
Наступная“дзея” эпохі Рэчы Паспалітай пад уладай паходзячых са Швецыі Вазаў, апотым саксонскіх Вяцінаў (з эпізодам славутага праўлення Яна ІІІСабескага між гэтых дынастый) прынесла Контрарэфармацыю з адыходам ад духамногакультурнасці і талерантнасці. З абуджаных у той час канфліктаў, фатальныхпамылак у знешняй і ўнутранай палітыцы пачаўся гаспадарчы і грамадскі схіл дзяржавы,што яднала розныя народы і веравызнанні. Наступствамі гэтага схілу сталі падзелыі страта незалежнасці Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII стагоддзя. Але да ўзнікнення гэтых наступстваў умузычным жыцці краіны было шмат важкіх эпізодаў — галоўным чынам пры праўленнішчыра закаханых у мастацтва гукаў каралёў з дынастыі Вазаў, калі ў Варшаве з’явіўсяновы стыль барока і яго галоўны жанр — опера, падтрымка якой працягвалася і прысаксонскіх каралях Аўгусце ІІ і Аўгусце ІІІ, аматарах італьянскайоперы seria, прадстаўленай у Варшаве на вельмі высокім узроўні (ЁганАдольф Гассэ, Джавані Альберта Рысторы і інш.) Менавіта на гэты часпрыпадае дзейнасць Гжэгажа Гервазія Гарчыцкага. Ён не быў звязаны зкаралеўскім дваром (рэзідэнцыяй якога ў той час ужо стала Варшава), але з 1698 г. займаў пачэсную пасаду капельмайстра Вавельскага Катэдральнага Сабора — традыцыйнага месца каранацый і пахаванняў уладароў Польшчы. Яго творчасцьтаксама не дайшла да нас цалкам, але творы, якія захаваліся, сведчаць пра тое,што ён валодаў як багатым стылем барока, вакальна-інструментальным concertato, так і традыцыйнымі сродкамі харавой паліфоніі a cappella, якія засталіся ў музычнай практыцы касцёла з эпохі позняга Рэнесансу. Утакім духу вытрымана незвычайна прыгожая, хаця па складзе выканаўцаў і памерахдосыць сціплая, апрацоўка лацінскай ordinarium missae (імшы, якая складаецца толькі з абавязковых частаклітургіі, што не залежаць ад свята па царкоўным календары), прызначаная на Велікоднытыдзень — Missa Paschalis. Са святам, да якога прызначалася гэтая імша, звязваюццавыкарыстаныя ў ёй цытаты з вельмі вядомых і спяваных да сёння польскіх велікодныхпесень: Chrystus Pan zmartwychwstał i Wesoły nam dzień dziś nastał.
Другуюгрупу ў праграме канцэрта складаюць творы кампазітараў ХХ стагоддзя, у якімсакральная музыка Польшчы прадстаўлена выключна багата. У той час ствараліся яктворы для выкарыстання падчас літургіі (некаторыя з іх рэпрэзентуюць і заразвысокі мастацкі ўзровень, прыдатны для канцэртнай залы), так і мастацкія стылізацыі,што адлюстроўваюць асабістую духоўнасць сваіх аўтараў, іх гістарычную ірэлігійную адлюстраванне.Прыкладам першай групы можна лічыць творы Фелікса Нававейскага, штоналежаць да найбольш прыкметных постацяў польскага музычнага жыцця першайпаловы ХХ стагоддзя. У перыяд паміж войнамі ён працаваў у асноўным у Познані,ахвотна працягваючы багатую харавую традыцыю Вялікапольскага рэгіёну, кіраваўхарамі і складаў для іх новы натхняльны рэпертуар. Апрацоўка старадаўняга гімнаМарыі (які паходзіць з сярэднявечча) Stabat mater dolorosa (адна з некалькіх, зробленых ім) — гэта і ёсць прыклад знакамітай творчасціз падвоенай канцэртна-прыкладной функцыяй.
Дляпакалення, актыўнага пасля другой сусветнай вайны, рэлігійная музыка была ўшэрагу выпадкаў сродкам дэманстрацыі супраціўлення ўціску з боку камуністычнагарэжыму, які спрабаваў (безвынікова) сцерці шматвекавыя традыцыі польскайдухоўнасці. Трэба прызнаць, аднак, што пасля сталінскага перыяду ўлада не ішлана адкрытую канфрантацыю з Касцёлам, а сакральная творчасць хаця і непадтрымлівалася афіцыйна, але і не аспрэчвалася (у адрозненне ад іншых краінсавецкага блоку). Юльюш Луцюк – шматгранны творца, які працаваў у многіхстылістычных плынях свайго часу. Яго суровая Missa gratiarum actione (Імша падзякі, 1974 г.) змяшчае адсылкіда архаічнай грыгарыянскай манодыі і старажытнай паліфоніі тыпу organum разам з цытатай найстарэйшай з захаваных польскіх песень — Bogurodzicę — у гонар Марыі, што лічыццапершым з нацыянальных гімнаў. Сусветна вядомы Хенрык Мікалай Гурэцкі быўаўтарам многіх вельмі каштоўных рэлігійных твораў, з якіх заўсёды асаблівайпапулярнасцю вызначаецца матэт Totus tuus, дзе ў якасці тэкста выкарыстана motto папы Яна Паўла ІІ, штоўтрымлівае гэтыя словы (увесьТвой) Марыі. Імя Марыя на працягу твора паўтараецца шмат разоў.Кампазіцыя, прысвечаная Папе Рымскаму, прагучала ўпершыню падчас яго трэцяйпілігрымкі на Радзіму ў 1987 г. Малодшае пакаленне прадстаўляе бравурны,экстатычны Sanctus Барташа Кавальскага (2000 г., першая прэмія на V Конкурсе МаладыхКампазітараў „Musica Sacra”) — твор сімвалічна замыкае ХХ стагоддзе ў польскай сакральнай музыцы і ўводзіцьяе ў новы век.
Рэверансамгасцей — хора Cappella Corale Varsaviana – у бок гаспадароў з’яўляецца ўключэнне ў праграму твораўбеларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна і ўкраінскага кампазітара БагданаСёгіна. У гэтым выпадку варта падкрэсліць, што роля аб’яднання розныхкультур у канцэртнай праграме належыць Фундацыі „Pro Musica Viva”, якая з’яўляецца адным з арганізатараў праекта і святкуе сёлета 20-годдзесваёй дзейнасці.
Пётр Мацулевіч
ПРАГРАМА:
Юльюш Луцюк
„Msza Dziękczynna” (Імша падзякі)
часткі:
Panie, zmiłuj się nad nami (Божа, змілуйся над намі)
Chwałana wysokości (Хвала на вышынях)
Wierzę(Верую)
Święty,święty (Святы, святы)
BarankuBoży (Агнец Божы)
Юзэф Свідэр
Psalm150. Alleluja. Chwalcie Pana (Псалом150. Алілуя. Хваліце Пана)
Барташ Кавальскі
Lacrimosa
Фелікс Нававейскі
Stabat Mater
Хенрык Мікалай Гурэцкі
Totus Tuus (Увесьтвой), op. 60
Багдан Сёгін
Sanctus (Святы)
Перапынак
Дзмітры Лыбін
Canticum Solemnis (Урачысты Кант)
Мікалай Гамулка
Melodie na Psałterz Polski (Мелодыі на Псалтыр Польскі)
часткі:
Panu ja ufam (На Пана спадзяюся)
Kleszczmy rękoma (Пляскайма ў далоні)
Płacz sprawiedliwy (Плач справядлівы)
Radujecie się Bogu najwyższemu (Радуйцеся Богу найвышэйшаму)
Nieście chwałę, mocarze (Нясіце хвалу, моцныя)
Вацлаў з Шамотул
Psalm 117. Alleluja. Chwalcie Pana (Псалом 117. Алілуя. Хваліце Пана)
„In te Domine speravi” (На Цябе, Госпадзе, надзея мая)
Гжэгаж Гервазы Гарчыцкі
Missa Paschalis (Вялікоднаяімша)
часткі:
Kyrie (Госпадзі, памілуй)
Gloria (Слава на вышынях Богу)
Sanctus (Святы)
Agnus Dei (АгнецБожы)
Вацлаў з Шамотул
Kryste, dniu naszej światłości (Хрысце,дню нашай светласці)
Już się zmierzka (Ужо змяркаецца)
Барташ Кавальскі
Sanctus (Святы)