100 гадоў польскай незалежнасці як натхненне для шматкультурнага танцавальнага праекта.
“Тэрыторыя харэаграфіі” адпраўляецца ў тур! “Тэрыторыі харэаграфіі – новыя шляхі авангарду” – гэта шматгадовы праект прэзентацыі польскага сучаснага танца з удзелам лепшых акцёраў, педагогаў і тэарэтыкаў, засяроджаных вакол Польскай Платформы Танцу 2017. Праект, запланаваны на 2017-2021 гады, складаецца са спектакляў, трэнінгаў, сустрэч і дэбатаў у самых актыўных цэнтрах сучаснага танца ва Усходняй Еўропе, між іншых у Беларусі, Украіне, Грузіі, Арменіі, Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Славеніі, Сербіі, Балгарыі. Праект працягвае праграму “Тэрыторый харэаграфіі” 2016 году, якая пашырылася за кошт прапаноў прац, звязаных з выбітнымі постацямі артыстак танцавальнага авангарду XX стагоддзя польскага паходжання.
МІНСК /
17 верасня – спектакль
„Total”
/ Арт-прастора ОК 1618 верасня –
спектакль„Батай і досвітак новых дзён”
/ Арт-прастора ОК 1619 верасня –
спектакль„Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць” /
Арт-прастора ОК 16“Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”
Ідэя Йоанна Лесняроўкая / кампазіцыя Йоанна Лесняроўская і Януш Орлік у супрацоўніцтве з танцорамі / танец Андерсан Дантас, Хелена Ган’ялян, Карэн Хачатуран, Агнешка Крыст, Котэ Ліпартэліані, Януш Орлік, Нееміяс Сантана, Катажына Сітаж, Хасмік Тангян, Мегі Заркуа
Зыходным пункам для праекту стала музычная канцэпцыя поліфаніі – шматгалоснасці. Танцоры, натхнёныя харэарграфічным метадам Янкі Рудзкай, прапануюць спатканне на скрыжаванні чатырох культур. У спектаклі сутыкаюцца, на першы погляд, такія далёкія танцавальныя сусветы, як бразільская самба, польскі абэрак, армянскі качары і грузінскі перхулі. Спектакль працягвае дзеянні, якія пачаліся вясной 2016 года ў бразільскім Сальвадоры-да-Баія ў супрацоўніцтве з фестывалем Vivadanca.
8 верасня ў Познані (Польшча) адбылася прэм’ера спектакля “Праект Янка Рудзка: шматгалоснасць”, які распачынае цыкл “Тэрыторыі харэаграфіі – новыя шляхі авангарду”, прысвечанага чатыром выбітным танцоркам і харэографкам польскага паходжання: Браніславе Ніжынскай, Марыі Рамбер, Полі Нірэнскай і Янцэ Рудзкай. “Тэрыторыі харэаграфіі” арганізаваны Інстытутам Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Інстытутам Музыкі і Танца, Цэнтрам Культуры ў Любліне і Art Stations Foundation, таксама партнёрамі з Беларусі, Украіны, Грузіі і Арменіі ў межах POLSKA 100, праграмы святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы.
Прэм’ера, якая адбылася ў Позані, пачынае паказы танцавальных спектакляў у гэтым годзе. У межах “Тэрыторый харэаграфіі” яны пройдуць таксама ў Гародні, Мінску, Дніпро, Тбілісі, Ерэване і Кіеве з 8 верасня па 3 кастрычніка 2018. Гледачы з розных краін змогуць пабачыць:
“Тэрыторыі харэаграфіі” – гэта таксама адзін з філіялаў праекту Незалежная, у межах якога існуе замежная праграма POLSKA 100, падрыхтаваная і кіраваная Інстытутам Адама Міцкевіча. Мэтай багатай праграмы культурных падзей, якія адбываюцца амаль што па ўсім свеце ў гонар святкавання 100 гадавіны незалежнасці Польшчы, з’яўляецца натхняльная прэзентацыя разнастайнсці польскай культуры і традыцый, звяртаючыся да таго, што актуальна для нашай культуры.
Праект з’яўляецца часткай каардынаванай Інстытутам Адама Міцкевіча міжнароднай культурнай праграмы POLSKA 100, якая рэалізуецца ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ на 2017-2021 гады.
Фінансавая падтрымка – Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны ў межах Шматгадовай Праграмы НЕЗАЛЕЖНАЯ.