15 студзеня ўкінатэатры “Falcon Club Буцік Кіно” адбыўся спецыяльны паказ фільма “Summa” беларускагарэжысёра Андрэя Куцілы, які быў прызнаны найлепшай сярэднемэтражнай дакументальнай стужкай на самымбуйным і прэстыжным фестывалі дакументальнага кіно ў свеце — IDFA ў Амстэрдаме. Медыі гэты фестываль называюць Канамі дакумэнтальнага кіно. Фільм быў створаны пры падтрымцы Польскага Інстытута Кінамастацтва на кінастудыі “Everest” пры супрацоўніцтве з Польскім тэлебачаннем. Аўтары сцэнарыя — мастацтвазнаўца Таццяна Бембель і сам рэжысёр Андрэй Куціла. Для польскай кінематаграфіі ўзнагарода для „Summy” з’яўляецца найбольшым дасягненнем на амстэрдамскім кінафестывалі пасля 1998 года, калі галоўную ўзнагароду за поўнаметражны дакументальны фільм здабыў фільм „Fotoamator” Дарыюша Яблоньскага.
Фільм “Summa” — гэта гісторыя сяброўства паміж польскім мастаком Анджэем Струмілам і беларускай мастачкай Марыяй. Іх сустрэча «ў канцыжыцця» — гэта магчымасць падвесці вынікі, задумацца пра тое, што сапраўдыважна, пра тое, як падрыхтавацца да непазбежнага. Як пішуць арганізатары IDFA: «Гэта глыбокі, павольны фільм з гарманічнай драматургіяй, які распавядае абпрыняцці жыцця і смерці і змушае да роздуму на тэму існавання, мінання,сяброўства, перадачы вартасцей мастацтва і вартасцей жыцця”.
На паказе ў Буцік Кіно сабраліся прафесіяналы беларускайкінаіндустрыі, прадстаўнікі СМІ і кінакрытыкі. Пасля прагляду карціны гледачызадавалі пытанні стваральнікам карціны, атрымалася вельмі жывое абмеркаваннегісторыі мастака Анджэя Струмілы.
Па словах рэжысёра фільм “Summa” не выйдзе пакуль у пракат у Беларусі, паколькі яны атрымалізапрашэнне на некалькі іншых фестываляў і гэты год правядуць у раз’ездах. Аднак,ужо ў бліжэйшы час фільм пакажуць на тэлеканале Белсат.
Прафесар Анджэй Струміла — вядомы ў Польшчы і за яе межамі мастак,скульптар, пісьменнік, уладальнік залатога медаля “За заслугі перад польскайкультурай” і што цікава — вучань Уладзіслва Стшэміньскага, польскага мастака, авангардыста і тэарэтыка мастацтва, якінарадзіўся ў Мінску.
Андрэй Куціла — беларускі рэжысэр дакумэнтальнага кіно,сцэнарыст, аўтар больш чым 10 дакументальных стужак, якія мелі прэм’еры напрэстыжных кінафестывалях такіх як International Documentary Film Festival Amsterdam – IDFA (Netherlands, Amsterdam), International Leipzig Festival for Documentary and Animated Film – DOK Leipzig (Germany, Leipzig), Krakow Film Festival (Poland, Krakow), International Documentary Film Festival – Document (United Kingdom, Glasgow), European Film Festival for Documentaries – dokumentART (Germany, Neubrandenburg) ды іншых. З’яўляецца выпускніком стыпендыяльнай праграмыМіністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.