22.01.2019 Навіны

156-я гадавіна выбуху Студзеньскага паўстання 1863 года

156-я гадавіна выбуху Студзеньскага паўстання 1863 года

Сёння, 22 студзеня, адзначаецца 156-ая гадавіна выбуху Студзеньскага паўстання 1863 г., у беларускай гістарыяграфіі больш вядомага як паўстанне Кастуся Каліноўскага.
22 студзеня 1863 года ў Варшаве быў выдадзены маніфест, які абвяшчаў выбух Студзеньскага паўстання –  нацыянальнага паўстання супраць Расійскай імперыі на тэрыторыі Польшчы, а таксама Вялікага Княства Літоўскага. 
Гэтае паўстанне было адным з найбольш працяглых і масавых вызваленчых рухаў у XIX стагоддзі. Нягледзячы на першапачатковыя поспехі, восенню 1864 года паўстанне скончылася паразай. На працягу 1,5 гадоў адбылося больш за тысячу сутычак, а ў ваенных дзеяннях удзельнічала ў агульнай колькасці не менш за 150 тысяч паўстанцаў. Каля 30 тысяч чалавек загінула, а пасля падаўлення паўстання больш за 40 тысяч яго ўдзельнікаў было саслана ў Сібір.
Студзеньскае паўстанне 1863 года стала штуршком да нацыянальна-вызваленчага руху не толькі палякам, але і іншым народам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку беларусам.
 
Па спасылцы прапануем Вашай увазе віртуальную выставу “СТУДЗЕНЬСКАЕ ПАЎСТАННЕ Ў ГІСТАРЫЧНЫХ ІЛЮСТРАЦЫЯХ У ПРЭСЕ з калекцыі Гарадской публічнай бібліятэкі горада Варшава і Галоўнай Бібліятэкі Мазавецкага ваяводства.


Scheduled Навіны

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея