24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармонііі адбыўся канцэрт “Жоўтыя зоркі”, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту.
На пачатку канцэрта выступілі: былы вязень мінскага гета Алег Жыдовіч, намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Барыс Герстэн, Надзвычайны і Паўнамоцна Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Аляксандр Апімах.
Аўтар праекта і вядучая – Анна Ленькова.
Надзвычайны і Паўнамоцна Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі
Намеснік старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Барыс Герстэн
Начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Аляксандр Апімах
У канцэрцк прынялі удзел: Зводны сімфанічны аркестр,
Дырыжор — Юрый Караваеў
Камерны хор “Salutaris”
Мастацкі кіраўнік — Вольга Янум
Салісты –
Дыяна Трыфанава сапрана
Аляксей Мікуцель тэнар
Сяргей Белазерцаў скрыпка
У праграме прагучалі творы: М.Гнесіна, М.Вайнберга, Э.Блоха,
М.Бруха, Д.Шастаковіча, А.Курбатава.