25 студзня 2019 г. адбылася ўрачыстае адкрыццё выставы «Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы» з калекцыі Падляскага музея ў Мастацкім музеі ў Віцебску. У вернісажы ўзялі ўдзел: Загадчык Мастацкага музея ў Віцебску Вольга Акуневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Мінску Артур Міхальскі, Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, Дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі, Дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі.
Выстава пазнаёміць гледачоў з творчасцю Аляксандра Штурмана – беспадстаўна забытага, таленавітага і ўнікальнага майстра, «мастака-вандроўцы», як называў яго сябар і паплечнік, рускі жывапісец Аркадзь Рылоў.
У рамах падрыхтоўкі выставы «Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы» адбыліся першыя інтэрактыўныя заняткі з вучнямі сярэдняй школы 40 горада Віцебска. Да заняткаў прыгатаваны музейны сшытак для дзяцей, які можна атрымаць пры наведванні выставы. Заняткі на выставе павадзіла куратар з Беластока Катажына Карпіньска.