Польскі стэнд, арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску, кракаўскім Інстытутам кнігі і Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Мінску, пачаў сваю працу на XXVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
На стэндзе прадстаўлены мастацкая, дакументальная, папулярна-навуковая і навуковая літаратура, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Асартымент складаецца з мноства пазіцый розных польскіх выдавецтваў і скіраваны да ўсіх узростаў: дзяцей, моладзі і дарослых, да тых, хто вывучае польскую мову і да тых, для каго польская мова ўжо не з’яўляецца праблемай.
6 лютага стэнд працуе да 19:00, 7-9 лютага з 10:00 да 19:00, 10 лютага з 10:00 да 15:00.
Злева направа: Артур Міхальскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Дарота Мамай намесніца дырэктара Польскага Інстытцта ў Мінску, Катажына Бэднарэк, дырэктарка “Сеймавага выдавецтва” Канцылярыі Сейма Рэспублікі Польшча, Цэзары Карпіньскі, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску.
Сардэчна запрашаем!