14.02.2019 Навіны

Летнія курсы польскай мовы і культуры 2019

Польскае Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA) абвешчае прыём заяў на «Летнія курсы польскай мовы і культуры 2019».

Мэта праграмы – навучанне і папулярызацыя польскай мовы і культуры сярод замежных студэнтаў, дзякуючы магчымасці іх бясплатнага ўдзелу ў арганізаваных у Польшчы летніх курсах працягласцю некалькі тыдняў.

Праграма разлічана на тых, хто вывучае польскую мову як замежную або толькі плануе распачаць навучанне. Дзякуючы ўдзелу ў курсах іншаземцы могуць пашырыць свае моўныя кампетэнцыі, больш даведацца пра Польшчу і яе жыхароў, а таксама сустрэць студэнтаў з усяго свету, якія цікавяцца польскай мовай і культурай.

У гэтым годзе да ўдзелу ў конкурсе ўпершыню запрашаюцца настаўнікі, якія выкладаюць польскую мову ў замежных навучальных установах і хацелі б павысіць прафесійную кваліфікацыю.

Прыняць удзел у праграме могуць іншаземцы, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

• не маюць польскага грамадзянства;

• з’яўляюцца студэнтамі замежных ВНУ або выкладчыкамі ў замежных навучальных установах;

• не вучацца ў Польшчы ў 2018/2019 акадэмічным годзе;

• вывучаюць польскую мову або валодаюць англійскай мовай мінімум на ўзроўні B1.

Тэрміны правядзення курсаў для студэнтаў: 1-29 ліпеня, 8-29 ліпеня, 1-29 жніўня і 9-30 жніўня 2019 года.

Тэрмін правядзення курсаў для выкладчыкаў: 1-22 жніўня 2019 года.

Абмежаванняў па колькасці ўдзельнікаў з адной краіны няма; кожны, хто адпавядае вышэйзгаданым крытэрыям, можа падаць заяву да ўдзелу ў праграме. Заявы можна падаваць да 15:00 18 сакавіка 2019 года, а ці прыме кандыдат удзел у Летніх курсахбудзе вырашаць месца ў рэйтынгу, занятае ў адпаведнасці з колькасцю балаў, атрыманых па выніках ацэнкі, згодна з крытэрыямі, акрэсленымі ў Правілах.

Падрабязныя правілыпадачы заяў і ўдзелу на сайце арганізатараў:

https://nawa.gov.pl/jezyk-polski/letnie-kursy-jezyka-i-kultury-polskiej/ogloszenie

https://nawa.gov.pl/en/the-polish-language/summer-courses-of-the-polish-language-and-culture/about-the-programme (англ. мова)
Усе навіны

Scheduled Навіны

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея