27.02.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Канцэрт да 200-годдзя Станіслава Манюшкі ў Гомелі

27 лютага ў Белай гасцінай Палаца Румянцавых і Паскевічаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адбыщся канцэрт «ЖЫЦЦЁ Ў ПЕСНІ. Старонкі «Хатняга спеўніка» Станіслава Манюшкі», прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

Найлепшыя песні са знакамітага цыкла кампазітара «Хатні спеўнік» прагучалі ў выкананні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі – лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны КУЧЫНСКАЙ (сапрана) і Іллі СІЛЬЧУКОВА (барытон), а таксама шматгадовага папулярызатара гістарычнай музыкі і архіўных знаходак – ансамбля салістаў «ВЫТОКІ» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, фагатыста і дырыжора Аляксея ФРАЛОВА.

Гэта ўнікальная праграма, якая ўсебакова ілюструе жыццё вялікага кампазітара-рамантыка прымеркавана да 200-гадовага юбілею геніяльнага Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая 2019 года.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў