Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку – гэта сучасная ВНУ, якая імкліва развіваецца і займаецца прафесійнай падрыхтоўкай высокакваліфіцыраваных спецыялістаў у галіне медыцыны; правядзеннем навуковых даследаванняў на высокім міжнародным узроўні; укараненнем інавацыйных прыкладных рашэнняў у супрацоўніцтве з суб’ектамі, якія прадаўстаўляюць медыцынскія паслугі.
У цяперашні час на 15 факультэтах вучыцца 5000 студэнтаў, у тым ліку амаль 400 на анлійскай мове. Замежныя студэнты паходзяць у тым ліку з Нарвегіі, Швецыі, ЗША, Канады, Германіі.
На базе ўніверсітэта працуюць аб’яднанні і студэнцкія арганізацыі, у межах якіх студэнты праводзяць клінічныя даследаванні, атрымліваюць практычныя веды, прымаюць удзел у навуковых канферэнцыях і развіваюць свае зацікаўленні.
На працягу многіх гадоў агульнанацыянальныя рэйтынгі сведчаць пра Медыцынскі ўніверсітэт у Беластоку як лепшую ВНУ ў гэтай частцы Польшчы.