21 сакавіка 2019 года ў віцебскім Арт-цэнтры Марка Шагала адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы вядомай падляскай мастачкі Малгажаты Дмітрук «Малпоўнік і іншыя гісторыі».
Выставу адкрывалі Дырэктар Музея Марка Шагала Ірына Воранава, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі і аўтарка выставы Малгажата Дмітрук.
На выставе прадстаўлены даробак мастачкі за 20 гадоў, у тым ліку 3 графічныя цыклы «Малпоўнік», «Кахаць» і «12 нататак», зробленыя ў супрацоўніцтве з вядомым друкаром Зміцерам Малатковым. Упершыню ў Беларусі Малгажата прадставіла кароткую анімацыйную стужку «Блакітны», зробленую на падставе літаграфічных цыклаў аўтара. Гэта аўтабіяграфічны аповед пра хворы пазваночнік. Дзіцячы ўспамін аб знаходжанні ў шпіталі.
Таксама на выставе ў Віцебску былі прадстаўленыя арыгінальныя аўтарскія швэдры.
Малгажа Дмітрук нарадзілася ў Бельску Падляскім. Вучылася на факультэце графікі ў Беларускай Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, потым у Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Зараз узначальвае майстэрню высокага і глыбокага друку на Факультэце скульптуры Акадэміі мастацтваў у Варшаве.Першы паказ гэтай выставы адбыўся ў сакавіку 2017 года ў сталічным Цэнтры сучасных мастацтваў. Падтрымаць мастака на выставе прыбыў Пасол падляскага рэгіёну, адзін з найбольш вядомых у Беларусі польскіх мастакоў, прафесар Анджэй Струміла.
Малгажата Дмітрук
Выставу адкрывалі Дырэктар Музея Марка Шагала Ірына Воранава, Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі і аўтарка выставы Малгажата Дмітрук