30 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае заканчэнне выставы “Час Жыцця / Час Смерці”па выніках X Міжнародныхпленэраў іканапісу ў Навіцы (Польшча), а таксама сустрэча з куратарам праекта Матэўшам Сорай.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: дырэктар мастацкай галерэі Марына Татарэвіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Мінску Артур Міхальскі, прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч, куратар выставы Матэўш Сора.Падчас сустрэчы Матэўш Сора правёў аглядную экскурсію для гасцей, расказаў пра ідэю ўзнікнення майстар-класаў, якія адбываюцца ўжо цягам 10 гадоў, адказаў на пытанні гледачоў.
![](https://instpol.by/i/photo/ikony-finisa__380_-mi__324_sk-30_03__1_.jpg)
Марына Татарэвіч
![](https://instpol.by/i/photo/ikony-finisa__380_-mi__324_sk-30_03__2_.jpg)
Артур Міхальскі
![](https://instpol.by/i/photo/ikony-finisa__380_-mi__324_sk-30_03__4_.jpg)
Віктар Языковіч
![](https://instpol.by/i/photo/ikony-finisa__380_-mi__324_sk-30_03__5_.jpg)
Матэўш Сора і перакладчыца Марыя Пушкіна
![](https://instpol.by/i/photo/ikony-finisa__380_-mi__324_sk-30_03__7_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/ikony-finisa__380_-mi__324_sk-30_03__8_.jpg)