11.04.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

КАНЦЭРТ «ВЕЧАР КАНСЕРВАТОРЫІ»

у межах Міжнароднага музычнага фестывалю «ДА 200-ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ»

11 красавіка ўБеларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт з цыклу «ВЕЧАР КАНСЕРВАТОРЫІ», у межах Міжнароднага музычнага фестывалю “ДА 200-ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ” (1819-1872).
У канцэрце прынялі ўдзел:  Студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі,  Студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкіхор Кракаўскай музычнай акадэміі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Міхнюк (тэнар).
Дырыжыраваў канцэртам  Рэктар Кракаўскай музычнай акадэміі, ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі СТАНІСЛАЎ КРАЎЧЫНСКІ.
У канцэрце ўпершыню ў Беларусі прагучалі «Крымскія санеты»  Станіслава Манюшкі на словы А.Міцкевіча, а таксама ўверцюра «Байка» («Зімовая казка») і «Мазур» з оперы «Страшны двор» («Зачараванызамак»).

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў