5 красавіка адбылося адкрыццё выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай “ у Баранавічах, якую ўжо мелі магчымасць убачыць жыхары Мінска і Брэста. На гэты раз выстава размясцілася ў зале галіновай літаратуры Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. В. Таўлая.
Выставу адкрывалі: Цэзары Карпіньскі – дырэктар Польскага інстытута ў Мінску, Наталля Эдуардаўна Міхальчык – начальнік сектара культуры Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Уладзімір Мікалаевіч Зуеў – дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, доктар тэхнічных навук Міхал Пшчулкоўскі з Акадэміі мастацтваў у Гданьску. Дзякуючы яму была створана другая частка выставы, прысвечаная польскай архітэктуры міжваеннага перыяду на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Ён распавёў гасцям вернісажу аб архітэктанічных канцэпцыях гэтага гістарычнага перыяду, а таксама пра помнікі архітэктуры польскага мадэрнізму ў Беларусі, у тым ліку ў Баранавічах.Выставу можна наведаць да 30 красавіка 2019 г.
Цэзары Карпіньскі
У рамках адкрыцця выставы адбылося выступленне дзіцячага хору “Вясёлка”.
Наталля Эдуардаўна Міхальчык
Уладзімір Мікалаевіч Зуеў
Міхал Пшчулкоўскі