1.05.2019 Навіны

Пятнаццаць гадоў членства Польшчы ў ЕС

1 мая 2004 года адбылося найбольшае ў гісторыі пашырэнне Еўрапейскага Саюза. Польшча, разам з Чэхіяй, Славакіяй, Венгрыяй, Літвой, Латвіяй, Эстоніяй, Славеніяй, Кіпрам і Мальтай, уступіла ў Еўрапейскі Саюз.
 

Першым крокам было падпісанне 16 снежня 1991 года Еўрапейскага пагаднення аб асацыяцыі паміж Польшчай і еўрапейскімі супольнасцямі і іх дзяржавамі-членамі. Сімвалічным момантам была падача Урадам Рэспублікі Польшча 8 красавіка 1994 года ў Афінах фармальнай заявы на членства ў Еўрасаюзе. Праз чатыры гады пачаліся перамовы аб далучэнні – у рэферэндуме, што адбыўся 7-8 чэрвеня 2003 года, 77,45% палякаў выказаліся за ўступленне ў Еўрапейскі Саюз.

Польшча з’яўляецца самай густанаселенай і самай вялікай па паверхні краінай, якая далучылася да ЕС у 2004 годзе. Польская эканоміка шостая паводле ВУП у Еўрапейскім Саюзе, адначасова яна захоўвае адзін з найвышэйшых узроўняў росту ў Супольнасці. Польшча з’яўляецца актыўным і важным членам ЕС, яна прымае ўдзел у найважнейшых дэбатах на форуме Еўрапейскага Саюза па пытаннях будучыні ЕС, міграцыйнай, кліматычнай і эканамічнай палітыкі. Членства Польшчы ўзмацняе пазіцыі Рэспублікі на міжнароднай арэне, даючы шмат эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай выгады.

Уступленне Польшчы ў Еўрапейскі Саюз было кульмінацыяй намаганняў усіх урадаў, створаных пасля перамогі Салідарнасці ў 1989 годзе. […] Членства ў Еўрапейскім Саюзе стала ўстойлівай платформай мадэрнізацыі нашай дзяржавы, нашай эканомікі і нашай замежнай палітыкі,  сказаў міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч у сваёй прамове перад Сеймам РП 14 сакавіка 2019 года.

Прэс-служба МЗС

Scheduled Навіны