Дзень Палоніі і палякаў за мяжой, які адзначаецца 2 мая, быў устаноўлены Сеймам РП у 2002 годзе. За гэтай ініцыятывай было прызнанне “шматвяковых дасягненняў і ўнёску Палоніі і палякаў за мяжой у аднаўленне Польшчай незалежнасці, вернасць і прыхільнасць польскасці, а таксама дапамога Радзіме ў самыя складаныя часы”.
Польскі ўрад, прызнаючы асаблівую ролю Палоніі, лічыць супрацоўніцтва з паланійнымі асяродкамі адным са сваіх прыярытэтаў. Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч у сваёй прамове ў сейме РП у сакавіку бягучага года падкрэсліў, што “мы хацелі б, каб нашыя суайчыннікі сталі важным саюзнікам ураду ў прамоцыі польскіх дзяржаўных інтарэсаў, польскай культуры і нацыянальнай памяці, польскага гістарычнага наратыву”.
З верай у тое, што гэты юбілей важны для ўсіх землякоў – незалежна ад месца пражывання – асабліва сёння мы яднаемся думкамі з палякамі за мяжой, выказваючы ім словы падзякі за дзейнасць на карысць нашай дзяржавы.
Прэс-служба МЗС