2.05.2019 Навіны

Дзень сцяга Рэспублікі Польшча

Свята сцяга адзначаецца 2 мая. У гэты дзень палякі ўзгадваюць доўгую гісторыю бела-чырвоных нацыянальных колераў і з гонарам вывешваюць на вуліцах сцягі.
 

Польскія нацыянальныя колеры як адны з нямногіх у свеце маюць геральдычнае паходжанне. Яны ўзыходзяць да колераў герба Каралеўства Польскага і герба Вялікага Княства Літоўскага. У сімволіцы польскага сцяга белы колеры паходзіць ад белага Арла, змешчанага на гербе Польшчы, і ад белага вершніка Пагоні, змешчанага на гербе Літвы. Абодва гербы знаходзяцца на чырвоных шчытах. На сцягу белы колер знаходзіцца зверху, а чырвоны – знізу, паколькі ў польскай геральдыцы колер гербавай выявы важнейшы за фон.

Белы і чырвоны колеры ўпершыню былі прызнаныя нацыянальнымі 3 мая 1792 года, у першую гадавіну прыняцця Канстытуцыі 3 мая. Фармальна яны былі зацверджаныя як колеры польскай дзяржавы Сеймам Каралеўства Польскага ў 1831 годзе падчас лістападаўскага паўстання. Пасля вяртання незалежнасці выгляд польскага сцяга зацвердзіў Заканадаўчы сейм 1 жніўня 1919 года.

Дзень сцяга Рэспублікі Польшча як свята адзначаецца з 2004 года.
 

Прэс-служба МЗС

Scheduled Навіны