14 мая 2019 года ў Музеі Беларускага Палесся адбыўся вернісаж «Час жыцця / Час смерці» па выніках Х Міжнародных пленэраў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
Выстава арганізавана пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскага Інстытута ў Мінску.
Выставу адкрывалі: Ларыса Кулагіна – намеснік дырэктара Музея Беларускага Палесся, Ірына Дзямчук – дырэктар Музея Беларускага Палесся, Тамара Дземідзенка – загадчык сектара культуры Пінскага гарвыканкама, Андрэй Рылка –ксёндз-рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, Аляксей Мацюшонак – каардынатар праектаў Польскага інстытута ў Мінску.
Тамара Дземідзенка
Андрэй Рылка