17.05.2019
Рэпартажы з мерапрыемстваў
ГАЛА-КАНЦЭРТ да 200-годдзя С. Манюшкі ў Вялікім тэатры Беларусі
16 мая ў Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбыўся СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ, прысвечаны 200-годдзю з Дня нараджэння СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ.
На гала-канцэрце прысутнічал: надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Спадар АРТУР МІХАЛЬСКІ, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Спадар МАРЦІН ПШЫДАЧ, дырэктар Вялікага Тэатра — Нацыянальнай оперы ў Варшаве, паўнамоцны прадстаўнік Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча па святкаванні 200-годдзя С. Манюшкі — Спадар ВАЛЬДЭМАР ДАМБРОЎСКІ , дырэктар Міжнароднага вакальнага конкурсу імя Станіслава Манюшкі, кіраўнік Опернай Акадэміі Вялікага Тэатра — Нацыянальнай Оперы ў Варшаве — Спадарыня БЭАТА КЛЯТКА.
У канцэрце прынялі удзел шматлікія зоркі оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі, а таксама выбітная польская спявачка Івона Хоса, салістка Нацыянальнай оперы ў Варшаве. Падчас канцэрта за дырыжорскім пультам выступілі тры выбітныя дырыжоры: Іван Касцяхін і Алег Лясун з Беларусі і Раман Рэваковіч з Польшчы.
Канцэрт арганізаваны пры садзейнічанні Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута Адама Міцкевіча ў межах праграмы POLSKA MUSIC.
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_191200.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_191803__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_192051__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_192607__3_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_192928__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_200506__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_202133__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_202454__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_205130__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_211030__2_.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/img_20190516_211558__2_.jpg)