РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ГАЛА-КАНЦЭРТ да 200-годдзя С. Манюшкі ў Вялікім тэатры Беларусі
На гала-канцэрце прысутнічал: надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Спадар АРТУР МІХАЛЬСКІ, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Спадар МАРЦІН ПШЫДАЧ, дырэктар Вялікага Тэатра — Нацыянальнай оперы ў Варшаве, паўнамоцны прадстаўнік Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча па святкаванні 200-годдзя С. Манюшкі — Спадар ВАЛЬДЭМАР ДАМБРОЎСКІ , дырэктар Міжнароднага вакальнага конкурсу імя Станіслава Манюшкі, кіраўнік Опернай Акадэміі Вялікага Тэатра — Нацыянальнай Оперы ў Варшаве — Спадарыня БЭАТА КЛЯТКА. У канцэрце прынялі удзел шматлікія зоркі оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі, а таксама выбітная польская спявачка Івона Хоса, салістка Нацыянальнай оперы ў Варшаве. Падчас канцэрта за дырыжорскім пультам выступілі тры выбітныя дырыжоры: Іван Касцяхін і Алег Лясун з Беларусі і Раман Рэваковіч з Польшчы.
Канцэрт арганізаваны пры садзейнічанні Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута Адама Міцкевіча ў межах праграмы POLSKA MUSIC.