21 мая ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “ТАЯМНІЧЫ РУЧНІК” са збораў музея ў Бельску-Падляскім.
Выставу адкрывалі: Ірына Пазняк – дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, Аліна Дэмбоўска – кіраўнік Музея ў Бельску-Падляскім і Аляксей Мацюшонак – каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску.
У рамках сустрэчы Аліна Дэмбоўска расказала пра працу Музея ў Бельску-Падляскім, пошук грантаў, рэалізацыю праектаў, музейныя праграмы для дзяцей і дарослых, арганізаваныя супрацоўнікамі музея. Пасля прэзентацыі для ўдзельнікаў мерапрыемства адбыліся майстар-класы па маляванні і дэкараванні мяккіх цацак і палатняных торбаў.
Злева направа: Ірына Пазняк і Аліна Дэмбоўска