РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ Вялікі канцэрт да 200-годдзя з дня нараджэння С. Манюшкі
з удзелам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Антонія Віта – аднаго з самых заслужаных дырыжораў Польшчы, шматгадовага дырэктара і мастацкага кіраўніка Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве, сяміразовага намінанта на прэмію “Грэмі”, лаўрэата прэміі “Грэмі’2012”, кавалера Камандорскага Крыжа Адраджэння Польшчы, ордэна Французскага Ганаровага легіёна.
На канцэрце выступілі вядомыя салісты: сапраністка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Ірына Крыкунова і тэнар Рафал Бартміньскі, саліст Вялікага тэатра-Нацыянальнай оперы ў Варшаве.
Канцэрт быў арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй у межах святкавання Года Станіслава Манюшкі. На канцэрце былі прадстаўлены найважнейшыя творы Станіслава Манюшкі: арыі з опер «Галька» і «Страшны двор», уверцюра з оперы «Парыя» і балетная музыка з оперы «Графіня». У другім аддзяленні канцэрта годна прагучала 7-я Сімфонія Людвіга ван Бетховена.
Шматлікая публіка (600 чалавек) падзякавала выступоўцам працяглымі бурнымі авацыямі стоячы.