15 чэрвеня 2019 года ў Верхнім горадзе гучна і весела прайшоў фестываль «ДЗЕНЬ ПОЛЬШЧЫ». Шматлікія госці свята польскай культуры мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі і легендамі, гісторыяй, мовай і літаратурай, народнай, класічнай і рок-музыкай, пакаштаваць нацыянальныя стравы і даведацца шмат цікавых фактаў пра суседнюю краіну – Польшчу.
На галоўнай сцэне з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі выступілі фальклорныя калектывы, у выкананні калектыву Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прагучалі песні Чэслава Немэна. Сімфанічны аркестр “Capella Academia”, Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, салісты Вялікага тэатра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова выканалі праграму «Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі», а завяршыўся вечар выступленнем хэдлайнераў – легендарнага польскага гурта “GOLDEN LIFE”.
У рамках фестывалю працавалі тэматычныя выставы: стэндавыя выставы “15 год Польшчы ў Еўрасаюзе” і “Польшча. Вам тут рады!”, вулічная выстава «Кракаўскі Лайконік» і мастацкая выстава «Спорт у польскім плакаце».
Адной з самых яскравых падзей дня было карнавальнае шэсце і танцы Кракаўскага Лайконіка са світай і гуртом “Мляскоты”.
Клоўны і хадулісты з калектыву “Каляровы Цырк” бавілі дзетак і дарослыхскачкамі цераз гіганцкую скакалку, акрабатычнымі трукамі на баланс-бордзе, шоу мыльных бурбалак. Для самых маленькіх традыцыйна працавала гульнявая пляцоўка ад фабрыкі цацак “Палессе”.
Творчая сустрэча са знакамітым пісьменнікам Янушам Леонам Вішнеўскім прайшла пры поўным аншлагу і завяршылася дзвюхгадзіннай аўтограф-сесіяй.
Вулічны спектакль «Сэрца Дон Жуана ў агні», насычаны спецэфектамі і цыркавымі элементамі, у выкананнікракаўскага тэатра “Сцэна калейдаскоп” з захапленнем быў прыняты мінскай публікай.
Наведвальнікі свята з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных прэзентацыях, гульнях і конкурсах. Кожны зацікаўлены мог атрымаць інформацыю пра вывучэнне польскай мовы на курсах і анлайн, пра навучанне і стыпендыяльныя праграмы ў Польшчы.
Таксама працавалі інфармацыйныя пляцоўкіПольскага Інстытута ў Мінску, Польскай турыстычнай арганізацыі (POT) і Нацыянальных інстытутаў культуры Еўрапейскага Саюза (EUNIC).
Польскі Інстытут у Мінску шчыра дзякуе ўсім выступоўцам і тым, хто далучыўся да арганізацыі гэтай вялікай падзеі: суарганізатарам – Пасольству Рэспублікі Польшча ў Мінску, Генеральнаму Консульству РП у Брэсце, Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту, а таксама партнёрам і спонсарам – ТАА “Унія-Усход”, ЗТАА “ХАРДЫ Тулс”, Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі, УПГПП “Кварц”, ГЗЦ „Galleria Minsk”, галерэі “Універсітэт культуры”, Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, фабрыцы “Палессе”, кнігарням “Акадэмкніга” і “Lingva Store”, моўным школам „PanProfesor”, „Streamline”, „Studia-Movia”.
Асобная падзяка ўсім валанцёрам, якія далучыліся да нас і дапамаглі ў правядзенні свята, а таксама ўсім-усім, хто так ці інакш паспрыяў, падтрымаў і дапамог або проста быў з намі ў гэты дзень на цудоўным свяце польскай культуры ў мінскім Верхнім Горадзе. Да новых сустрэч! У сацыяльных сетках FBVKу каментарах пакідайце свае водгукі і меркаванні – для нас гэта вельмі важна! А таксама публікуйце фота- і відэаматэрыялы з #DzienPolski2019
З мэтай забеспячэння паслуг на найвышэйшым узроўні мы выкарыстоўваем файлы cookies. Карыстанне нашым вэб-сайтам азначае, што яны будуць захоўвацца на Вашай прыладзе. У любы час Вы можаце змяніць налады ў браўзеры. Глядзіце палітыку cookiesACCEPT
Privacy & Cookies Policy
Privacy Overview
This website uses cookies to improve your experience while you navigate through the website. Out of these, the cookies that are categorized as necessary are stored on your browser as they are essential for the working of basic functionalities of the website. We also use third-party cookies that help us analyze and understand how you use this website. These cookies will be stored in your browser only with your consent. You also have the option to opt-out of these cookies. But opting out of some of these cookies may affect your browsing experience.
Necessary cookies are absolutely essential for the website to function properly. This category only includes cookies that ensures basic functionalities and security features of the website. These cookies do not store any personal information.
Any cookies that may not be particularly necessary for the website to function and is used specifically to collect user personal data via analytics, ads, other embedded contents are termed as non-necessary cookies. It is mandatory to procure user consent prior to running these cookies on your website.