20.06.2019 - 29.06.2019 Музыка

Культурныя мерапрыемствы ў рамках працы Алімпійскага прома-цэнтра Польшчы

22-29 чэрвеня 2019 г. у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі “Дом Ваньковічаў” у Мінску, (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А) у рамках працы Алімпійскага прома-цэнтра Польшчы падчас Другіх Еўрапейскіх Гульняў 2019, Польскі Інстытут у Мінску запрэзентаваў тэматычныя выставы: “Вобразы эпохі ў творах Чэслава і Станіслава Манюшкаў”, “15 год Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе”, “Спорт у польскім плакаце”, “Ад Люблінскай Уніі да Еўрапейскага Саюза”. У той жа час па запрашэнні Польскага Інстытута кожны дзень адбываліся выступленні калектываў польскай дыяспары ў Беларусі: „Białe Skrzydła” (“Белыя крылы”) з Маладзечна, мастацкая студыя „Niespodzianka” (“Сюрпрыз”) з Мінска, „Anima” з Мінска, „Wszystko w porządku” (“Усё ў парадку”) з Барысава, хору „Polonez” (“Паланез”), „Uścisk dłoni” (“Поціск далоні”) з Брэста, гурт “Tęcza” (“Вясёлка”) з Мінска. Падчас сустрэчы з дырэктарам Польскага Інстытута зацікаўленыя асобы маглі пазнаёміцца з дзейнасцю Польскага Інстытута ў Мінску.






from to
Scheduled Музыка