Спектакль “Парыя” Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы Грэма Віка, які адбыўся 30 чэрвеня ў Вялікім Тэатры ў Познані і трансліраваўся на платформе OperaVision, даступны да 29 снежня 2019 года да прагляду па спасылцы.
Падрабязнасці спектакля можна знайсці на сайце Пазнанскай оперы https://opera.poznan.pl/pl/paria
Няхай у 2019 годзе — годзе Станіслава Манюшкі — яго музыку пачуе ўвесь свет!
У Вялікім Тэатры ў Познані сёння адбудзецца неверагодная прэм’ера — “Парыя” Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы Грэма Віка. А заўтра, 30 чэрвеня, гэты спектакль зможа паглядзень кожны з любога кутка свету — а 18-ай гадзіне на платформе OperaVision (https://operavision.eu/en) пачнецца анлайн-трансляцыя.
Опера для ўсіх, але не ўсе пра гэта ведаюць. І менавіта з гэтай прычыны прыехаў Грэм Вік — рэжысёр, які не забыўся пра тое, што музыка з’яўляецца перш за ўсё носьбітам эмоцый. А эмоцыі адчувае кожны з нас, незалежна ад адукацыі або сацыяльнага статусу.
Нашы рэакцыі, выкліканыя мастацтвам, ствараюць рознакаляровую мазаіку, дзякуючы якой адзін раз паказаны спектакль немагчыма паўтарыць. #jamparia
Падрабязная інфармацыя: https://opera.poznan.pl/pl/paria
Тэатр на экране – “Картатэка” Т. Ружэвіча
У рамках святкавання Года Тадэвуша Ружэвіча
18
06.2021
20
06.2021
Культурныя падзеі ў Польшчы, Літаратура, Навіны, Тэатр
Калекцыя твораў Элізы Ажэшкі ў бясплатным доступе
Да 180-годдзя з дня нараджэння
15
06.2021
Культурныя падзеі ў Польшчы, Літаратура, Навіны