Конкурс плаката да 100-годдзя Польскага алімпійскага камітэта
Польскі алімпійскі камітэт, Таварыства творцаў прыкладной графікі (Польшча) і варшаўская Акадэмія мастацтва арганізуюць міжнародны конкурс плаката, прымеркаваны да 100-годдзя Польскага алімпійскага камітэта. Мерапрыемства натхнёна багатай традыцыяй польскага спартыўнага плаката.
Спорт, асабліва імкненне да алімпійскіх спаборніцтваў як найвышэйшай формы чалавечай дасканаласці, стаў важнай і шырока акрэсленай тэмай, з часам заклаўшы традыцыі спартыўнага плаката.
Ідэяй конкурсу з’яўляецца зварот да асобы алімпійца як галоўнага героя калектыўнай свядомасці і да гуманітарных каштоўнасцяў алімпійскага спорту, такіх як: імкненне да дасканаласці, павагі, сумленнасці, салідарнасці, супольнасці, захавання чалавечай годнасці, узаемаразумення, мірнага суперніцтва, радасці ад заняткаў спортам. З нагоды 100-годдзя стварэння Польскага алімпійскага камітэта варта папулярызаваць гэтыя каштоўнасці ў грамадскай свядомасці і імкнуцца да ўмацавання культурнай спадчыны Алімпійскіх гульняў.
Конкурс мае адкрыты характар, удзел можа ўзяць любая паўналетняя фізічная асоба пры ўмове выканання Правілаў конкурсу.
Конкурс працягваецца да 10 жніўня 2019 года.