22.11.2019 Навіны

Ідзе прыём заяў на ўдзел фільмаў у фестывалі #HumanDoc

Пачынаецца прыём заяў на ўдзел у X Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў HumanDoc.
 

Заявы прымаюцца да 1 жніўня 2019 года.

Запрашаем творцаў, кінастудыі і кінавучэльні дасылаць фільмы на конкурс.
 
Адзін з фестывальных дзён будзе прысвечаны краінам Усходняга партнёрства.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу на сайце фестывалю (http://festival.humandoc.pl/en/home-page/).

Міжнарожны фестываль дакументальных фільмаў #HumanDoc вырас на базе дзейнасці Фонду “HumanDOC”. Місіяй яго стваральнікаў з’яўляецца пашырэнне дасведчанасці грамадскасці па глабальных тэмах і падтрымка эканамічнага, інфармацыйнага і дэмакратычнага развіцця грамадства. Яны кіруюцца ідэяй пашырэння ведаў пра свет вакол нас, бо толькі ведаючы больш мы можам рэальна дзейнічаць.

Фестываль дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з кранальнымі гісторымі з цэлага свету, падзяліцца досведам незвычайных людзей, адчуць эмоцыі далёкіх, але блізкіх нам супольнасцяў. Гэта таксама магчымасць паглядзець на саміх сябе – супаставіць нашыя ўяўленні з рэаліямі.

Фестываль пройдзе ў Варшаве 22-24 лістапада.

Scheduled Навіны