15.08.2019 Навіны

15 жніўня – Дзень Войска Польскага

Свята Узброеных сіл Рэспублікі Польшча адзначаецца 15 жніўня ў памяць вырашальнага польскага наступлення падчас Варшаўскай Бітвы 1920 года, вядомай як “Цуд над Віслай”, што адбылася ў ходзе польска-савецкай вайны. Пераможная бітва, якая доўжылася амаль два тыдні, дапамагла захаваць незалежнасць Польшчы і перакрэсліла планы распаўсюджвання бальшавіцкай рэвалюцыі на Заходнюю Еўропу.
 
Ежы Коссак „Цуд над Віслай”, 1930 г.

Штогод 15 жніўня ва ўсіх палявых касцёлах праходзіць урачыстая імша ў гонар загінулых на полі славы, а ля магілы Невядомага Салдата ў Варшаве праводзіцца з удзелам вышэйшых дзяржаўных органаў Ганаровая змена варты.

Scheduled Навіны