5 верасня ў Зале замежных моў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча адбыўся фінал чарговага конкурсу «Лета з кнігай».
Бібліятэкары ўзнагароджвалі чытачоў, якія ўсё лета чыталі кнігі на замежных мовах, у тым ліку і на польскай. Сам конкурс і ўдзел у ім Польскага Інстытута ўжо сталі добрай традыцыяй. Падарункі ад Польскага Інстытута ў Мінску атрымалі чытачы, якія за лета справіліся з найбольшай колькасцю кніг на польскай мове. Ужо больш за тры гады ў Зале замежных моў Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі пры падтрымцы Бібліятэкі Польскага Інстытута ў Мінску дзейнічае “польская палічка”.
Першае месца заняла вучаніца 9 класа Лізавета Салдаценка, якая за лета прачытала 64 кніг, істотна павялічыўшы свой мінулагодні вынік. На другім месцы вучань 7 класа Уладзіслаў Скачкоў, на трэцім — Ілля Вайда, а чацвёртае месца падзялілі Мілана Скіндэр і Ядвіга Ядкоўская. Падарункі і вітанні ад імя Польскага Інстытута перадала каардынатарка Бібліятэкі Польскага Інстытута ў Мінску.
Свята аздобілі песні на французскай і англійскай мовах, а пераможцы ў іншых катэгорыях прачыталі вершы. Намаганнямі супрацоўнікаў Бібліятэкі для пераможцаў быў зладжаны салодкі стол.