10 верасня 2019 г. у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск) адбылося ўрачыстае адкрыццё адзінага ў Беларусі міжнароднага фестывалю фатаграфіі — Месяца фатаграфіі ў Мінску. Імпрэза прайшла ў шосты год запар.
У рамках фестывалю польская фатографка Канстанцыя Навіна Канопка прадставіла сваю выставу “Бог, гонар, айчына і мора”. Выстава працуе да 2 кастрычніка.
На адкрыцці фестывалю прысутнічала каля 1000 чалавек.
![](https://instpol.by/i/photo/mfm-2019-4-org.jpg)
Арганізатары фестывалю
![](https://instpol.by/i/photo/mfm-2019-3.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/mfm-konopka-2019-3.jpg)
Канстанцыя Навіна Канопка (справа)
![](https://instpol.by/i/photo/mfm-2019-2.jpg)
11 верасня ўпершыню за гісторыю фестывалю адбылося партфоліа-рэвю. Адным з экспертаў быў Кшыштаф Цандровіч — куратар, кансультант і мастацкі дырэктар Трыенале фатаграфіі ў Гамбургу (Германія), сябра камітэту Міжнароднага фестывалю фатаграфіі ў Лодзі, адзін з заснавальнікаў Łódź Design Festival, фонду візуальнай адукацыі Lodz Art Zenter. Такія сустрэчы з экспертамі даюць фатографу магчымасць для абмеркавання сваіх прац і пашырэння прафесійных кантактаў.
![](https://instpol.by/i/photo/mfm-candrowicz.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/mfm-candrowicz-2.jpg)