15 верасня кракаўскі тэатр «Сцэна калейдаскоп» прадставіў у межах ХХIV Міжнароднага тэатральнага фестывалю «БЕЛАЯ ВЕЖА» ў Брэсце вулічны спектакль «Каменны» — аповед пра рамантычнага героя, які разгортваецца на фоне папулярных бяшчадскіх легенд і ўжо забытых казак.