Яго дэбютанскі раман “Адзінота ў сеціве” (2001 г.) — гісторыя віртуальнага кахання, якое стала рэальнасцю. Раман стаў бестсэлерам у Польшчы і Расіі, быў экранізаваны. Кнігі Вішнеўскага перакладзены на 18 моў свету.
“З усяго вечнага, каханне мае самы кароткі тэрмін… ” — кажа Вішнеўскі.
У чым сакрэт поспеху яго кніг? Гэта заўсёды адкрыты погляд сучаснага мужчыны на сучасную жанчыну, і наадварот — жанчыны на мужчыну, на важныя для сучаснай асобы падзеі. А яшчэ ў кожным з яго шматлікіх раманаў чуецца ціхая мелодыя суму, навеяная любоўнымі перажываннямі. Ён шукае, задае пытанні, разважае. Аб тым, як паўсюль — ад Масквы да выспы Бора-Бора — мужчыны і жанчыны мараць пра каханне і блізкасць.
Свет вельмі хутка мяняецца. Тэхналагічна мы становімся залежныя ад лічбы. А што будзе з нашымі пачуццямі? Пра гэта таксама будзе размова на сустрэчы ў клубе.
Пачатак у 19: 00
Месца: Мінск, Новая прастора Галерэі “Арт-Беларусь” (ZAL #2 у Палацы мастацтва, вул. Казлова 3).
Уваход вольны
Колькасць месцаў абмежаваная