25.09.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Адбылася дыскусія пра спадчыну Ежы Гедройца

25 верасня абвяшчэнню лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца папярэднічала дыскусія «Культура як геапалітыка: вектары спадчыны Ежы Гедройца».

Польскія і беларускія інтэлектуалы размаўлялі пра спадчыну Ежы Гедройца і “Парыжскай культуры”, пра актуальнасць і значэнне яго ідэі ў сённяшні час, разважалі пра яго ўплыў на сучасную культуру і палітычную думку.

Удзельнікамі дыскусіі былі: Марцін Вайцяхоўскі, першы саветнік, намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэсупблікі Польшча ў Беларусі; Марыя Пшэломец, журналістка, вядоўца перадачы “Студыя Усход” на Telewizja Polska, палітычная аглядальніца па праблемах Усходняй Еўропы; Ігар Бабкоў, празаік, паэт, філосаф, куратар “Беларускага Калегіюму”, лаўрэат Прэміі Ежы Гедройца; Таццяна Нядбай, паэтка, перакладчыца, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра; Барыс Пятровіч, празаік, галоўны рэдактар незалежнага часопіса “Дзеяслоў”, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Вёў сустрэчу Андрэй Хадановіч.
Андрэй Хадановіч і Марыя Пшэломец
 
 
Ігар Бабкоў
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў