16-17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Галоўная тэма ў гэтым годзе — “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”.
Дэлегаты абмеркавалі ролю бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, тэхналогіі воблачных вылічэнняў, інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання наведвальнікаў і многія іншыя пытанні.
Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Кангрэсе ўдзельнічалі дэлегаты з Польшчы:
Ёанна Хапска, намесніца загадчыка інструкцыйна-метадычнага аддзела аддзела Ваяводскай публічнай бібліятэкі імя І.Лапаціньскага ў Любліне, старшыня савета дырэктараў Люблінскага аддзялення Асацыяцыі бібліятэкараў Польшчы,
Агнешка Ляшыньска, галоўны спецыяліст па лічбавых праектах Публічнай бібліятэкі раёна Влохі ў Варшаве,
Роберт Шчодрух, загадчык аддзела стварэння лічбавых і сультымедыйных збораў Бібліятэкі Гданьскага політэхнічнага ўніверсітэта,
Анастасія Сняхоўска-Карпіньска, намесніца дырэктара Галоўнай бібліятэкі Медыцынскага ўніверсітэта ў Любліне