17.10.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Адбыўся кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

16-17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Галоўная тэма ў гэтым годзе — “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”.

Дэлегаты абмеркавалі ролю бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай інфраструктуры грамадства, тэхналогіі воблачных вылічэнняў, інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання наведвальнікаў і многія іншыя пытанні.

Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Кангрэсе ўдзельнічалі дэлегаты з Польшчы:

Ёанна Хапска, намесніца загадчыка інструкцыйна-метадычнага аддзела аддзела Ваяводскай публічнай бібліятэкі імя І.Лапаціньскага ў Любліне, старшыня савета дырэктараў Люблінскага аддзялення Асацыяцыі бібліятэкараў Польшчы,

Агнешка Ляшыньска, галоўны спецыяліст па лічбавых праектах Публічнай бібліятэкі раёна Влохі ў Варшаве,

Роберт Шчодрух, загадчык аддзела стварэння лічбавых і сультымедыйных збораў Бібліятэкі Гданьскага політэхнічнага ўніверсітэта,

Анастасія Сняхоўска-Карпіньска, намесніца дырэктара Галоўнай бібліятэкі Медыцынскага ўніверсітэта ў Любліне

Больш інфармацыі і фотаздымкаў на сайце Нацыянайльнай бібліятэкі Беларусі 
 
 
 
 
 
1 і 2 фота — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 3 і 4 — Польскі Інстытут у Мінску
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў