«Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі» – копія акта Люблінскай уніі
![](https://instpol.by/i/photo/plakat_wystawa_aktu_unii_lubelskiej_23_10_2019-duzy.jpg)
Часовая экспазіцыя прадстаўляе дакладную гістарычную рэканструкцыю акта Люблінскай уніі са збору Музея гісторыі Польшчы. Выява аднайменнага твора Яна Матэйкі 1869 года нібы пры дапамозе дапоўненай рэальнасці дазваляе зразумець гістарычныя рэаліі і акалічнасці падпісання старадаўняга дакумента.
Арыгінал Акта Люблінскай уніі знаходзіцца ў калекцыі пергаментных дакументаў Галоўнага архіва старажытных дакументаў у Варшаве. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах, прызначаных для кожнага з бакоў — Кароны і Княства. Польскі асобнік, падпісаны дэпутатамі Польскай Кароны, які прызначаўся для Вялікага Княства Літоўскага, не захаваўся да нашых часоў. Існуючы акт уніі — гэта экзэмпляр Вялікага Княства Літоўскага. Ён зацверджаны пячаткамі сенатараў і дэпутатаў Вялікага Княства Літоўскага і быў прызначаны для Кароны.
Арыгінал Акта Люблінскай уніі захаваўся ў адносна добрым стане, але ён не даступны шырокай грамадскасці. Гэта абумоўлена крохкасцю? артэфакта, спецыфічнымі патрабаваннямі да ўмоў яго экспанавання. Таму было прынята рашэнне аб стварэнні яго дакладнай гістарычнай рэканструкцыі — дакладнай копіі, якая паўтарала б матэрыялы і тэхналогію вырабу арыгінала. Праца над стварэннем гістарычнай рэканструкцыі дакумента заняла каля двух гадоў.
У 2018 годзе Люблінская унія 1569 года была ўнесена ў Міжнародны рэестр ЮНЕСКА “Памяць свету” па захаванні сусветнай дакументальнай спадчыны. Дакумент быў прадстаўлены як сумесны запіс пяці краін — Польшчы, Літвы, Украіны, Беларусі і Латвіі.
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12
Штодня з 11.00 да 19.00
Тэлефон: 327-43-22
histmuseum.by
![](https://instpol.by/i/photo/1.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/2.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/3.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/4.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/5.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/6.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/7.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/8.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/9.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/10.jpg)