23.10.2019
Рэпартажы з мерапрыемстваў
«На хвалі пачуццяў», канцэрт дзяржаўнага камернага хору Беларусі.
23 кастрычніка заслужаны калектыў Беларусі Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай выступіў у Віцебскай абласной філармоніі. Канцэрт камернай музыкі пад назвай „На хвалі пачуццяў” быў прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
У канцэрце прыняў ўдзел арганны дуэт Варвары Царук і Юрыя Габруся. У праграме прагучалі творы Станіслава Манюшкі для хору, салістаў і аргана.
![](https://instpol.by/i/photo/23-10vitebsk.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/23-10-vitebsk1.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/23-10-vitebsk2.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/23-10vitebsk3.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/23-10-vitebsk4.jpg)