У рамках “Месяца польскай літаратуры” Польскі Інстытут у Мінску запрашае далучацца да акцыі Czytaj PL — найбуйнейшай акцыі ў Польшчы па прасоўванні чытання.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна спампаваць прыкладанне Woblink і з яго дапамогай адсканаваць QR-код, размешчаны на плакаце. QR-код з’яўляецца ключом ад вітруальнай бібліятэкі, дзе можна знайсці 12 бестселераў.
Выбраныя кнігі можна абсалютна бясплатна чытаць ці слухаць да канца лістапада.
Раздрукаваны плакат з кодам доступу Вы знойдзеце ў Польскім Інстытуце ў Мінску (вул. Валадарскага, 6).
Таксама Вы можаце раздрукаваць плакат самастойна і выйграць каштоўныя прызы! Для ўдзелу ў конкурсе неабходна раздрукаваць спампаваны з сайта Akcja.CzytajPL.pl плакат, павесіць у бачным месцы ў сваёй мясцовасці, дзе доступ да яго будзе мець як мага больш людзей. Гэта можа быць, напрыклад, сталоўка на месцы працы, раённая бібліятэка ці дошка аб’яў. Гэткім чынам Вы таксама падзеліцеся кнігамі з іншымі. Апошні крок — сфатаграфаваць размешчаны Вамі плакат і адправіць фотаздымак разам з заявай на ўдзел у конкурсе.
Падрабязная інфармацыя пра конкурс на сайце
Усе дасланыя фотаздымкі будуць размяшчацца на віртуальнай карце
Чытайце і дзяліцеся чытаннем з іншымі!