4 лістапада ў прасторы “Кансерва” адбылася прэзентацыя выдання “Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 гг.”, падрыхтаванага валанцёрскай ініцыятывай “Брэсцкі канструктывізм”. Праект падтрыманы Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Польскім Інстытутам у Мінску і Гісторыка-культурным цэнтрам BREST FORT.
Асновай выдання сталі архіўныя справы з Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці. Асаблівай цікавосткай з’яўляюцца чарцяжы першапачатковых планаў дамоў, якія дазваляюць параўнаць задуму архітэктараў і сучасны стан мадэрнісцкай спадчыны.
Больш інфармацыі: Мадэрнізм у брэсцкай архітэктуры 1921-1939 — прэзентацыя выдання
Аб ініцыятыве “Брэсцкі канструктывізм”, можна даведацца тут 👉 http://konstruktivizm.by/
Выданне не прызначана для продажу, брашура будзе распаўсюджвацца на мерапрыемствах ініцыятывы “Брэсцкі канструктывізм”. Таксама экзэмпляры будуць перададзеныя ў галоўныя бібліятэкі Беларусі і Польшчы, у тым ліку ў бібліятэкі Брэста і Брэсцкай вобласці.